Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Май 2020

БЕЛАЗ правёў у Польшчы выпрабаванні самазвала з экалагічным рухавіком Stage 5

БЕЛАЗ правёў у Польшчы выпрабаванні самазвала з экалагічным рухавіком Stage 5
Фота ААТ "БЕЛАЗ"

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Польшчы прайшлі выпрабаванні 60-тоннага БЕЛАЗа, на якім устаноўлены рухавік магутнасцю амаль 800 конскіх сіл, што адпавядае еўрапейскім экалагічным патрабаванням Stage 5, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

"На БЕЛАЗ-7555I устаноўлены 16-літровы рухавік Volvo Penta TWD1683VE магутнасцю амаль 800 конскіх сіл (585 кВт), які адпавядае еўрапейскім экалагічным патрабаванням Stage 5. Выпрабаванні, у час якіх самазвал паказаў выдатныя вынікі па прадукцыйнасці, магутнасці, эканамічнасці і надзейнасці, прайшлі ў Польшчы ў кар'еры кампаніі Ozarov Group - адной з найбуйнейшых еўрапейскіх кампаній па здабычы шчэбеню і вытворчасці цэменту", - расказалі ў прэс-службе.

Як адзначылі на прадпрыемстве, у самазвалаў добрыя перспектывы - гэта запатрабаваны прадукт для еўрапейскіх і сусветных спажыўцоў. У прыватнасці, кіраўніцтва кампаніі Ozarov Group разглядае пытанне аб закупцы на працягу 2020 года яшчэ адной машыны БЕЛАЗ-7555I з такім рухавіком.

Стандарты Stage 5 больш строгія за дзеючыя экалагічныя нормы і накіраваны на абмежаванне выкідаў шкодных рэчываў і захаванне навакольнага асяроддзя. Для пазадарожнай тэхнікі прадугледжваецца ўвядзенне ліміту на аб'ём часціц сажы ў выхлапных газах. Гэта прадугледжвае абавязковае выкарыстанне высокаэфектыўных тэхналогій фільтравання цвёрдых часціц, у тым ліку фільтраў з актыўнай рэгенерацыяй.

ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - найбуйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы вялікі ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі