Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Лют 2022

БЕЛАЗ прадставіў тэхніку на выстаўцы грамадзянскай авіяцыі ў Маскве

БЕЛАЗ прадставіў тэхніку на выстаўцы грамадзянскай авіяцыі ў Маскве
Фота з архiва

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. АТ "ГД "БЕЛАЗ" і яго афіцыйны дылер "Аўтатэхінмаш" прынялі ўдзел у ІХ Нацыянальнай выстаўцы і форуме грамадзянскай авіяцыі NAIS-2022, якія прайшлі ў Маскве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

БЕЛАЗ з'яўляецца традыцыйным удзельнікам гэтага міжнароднага мерапрыемства і штогод прадстаўляе поўную лінейку аэрадромнай тэхнікі на яго палях. У гэтым годзе на стэндзе былі прэзентаваны навінкі, якія ўжо выйшлі са зборачнай стужкі завода: аэрадромны цягач для буксіроўкі самалётаў масай да 150 т, машыны для буксіроўкі багажных і кантэйнерных калёс БЕЛАЗ-34010 і сродкі наземнага абслугоўвання БЕЛАЗ-34020.

Як адзначылі ў прэс-службе, асноўная тэхнічная перавага гэтай тэхнікі - наяўнасць поўнага прывода з магчымасцю адключэння пярэдняга вядучага моста. Уся тэхніка адпавядае тэхнічным патрабаванням IATA (Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту).

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - буйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы буйны ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі