У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Жнв 2018

БелАЗ паставіць у Кітай камплектуючыя для самазвалаў

27 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кантракт аб пастаўцы камплектуючых для беларускіх кар'ерных самазвалаў на суму больш як $360 тыс. падпісалі ў Пекіне прадстаўнікі ААТ "БелАЗ" і кітайскай карпарацыі "Датан", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Кітаі.

Кантракт заключаны на палях пасяджэння камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве. На рабочай сустрэчы з прадстаўнікамі карпарацыі "Датан" абмяркоўваліся магчымасці далейшых кантактаў у галіне машынабудавання і электраэнергетыкі.

Як паведамілі ў прэс-службе МЗС, пасяджэнне камісіі прайшло з удзелам намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса. Яно адбылося пад старшынствам намесніка міністра эканомікі Беларусі Аляксандра Чарвякова і намесніка міністра камерцыі КНР Фу Цзыіна. На мерапрыемстве разгледжаны актуальныя пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку развіццё Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і крэдытна-інвестыцыйных сувязей. Размова ішла таксама аб двухбаковым узаемадзеянні беларускіх і кітайскіх дзяржаўных прадпрыемстваў, міжрэгіянальных кантактах і нарошчванні экспарту беларускіх тавараў і паслуг у Кітай.

Андрэй Дапкюнас падкрэсліў выключную важнасць для Беларусі першай Кітайскай міжнароднай выстаўкі імпарту, якая адбудзецца 5-10 лістапада ў Шанхаі, як магчымасці надаць новы імпульс экспартным пастаўкам беларускіх тавараў і паслуг у Кітай. Беларускі дыпламат назваў выстаўку ўнікальным шанцам для беларускіх прадпрыемстваў замацавацца на адным з буйнейшых сусветных рынкаў. Намеснік міністра таксама звярнуў увагу на важнасць паслядоўнага фарміравання збалансаванага гандлёвага балансу паміж Беларуссю і Кітаем і падкрэсліў магчымасць дасягнення гэтай мэты з улікам інтарэсаў абедзвюх краін.

Пасяджэнне камісіі праведзена напярэдадні трэцяга пасяджэння беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, запланаванага на восень.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс