Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Снж 2020

БЕЛАЗ паставіць "Сібірскаму антрацыту" 24 самазвалы на $45 млн

БЕЛАЗ паставіць
Фота з архіва

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" паставіць АТ "Сібірскі антрацыт" (уваходзіць у групу "Сібантрацыт") у Новасібірскай вобласці 24 самазвалы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.

Згодна з кантрактам будзе пастаўлена дзесяць 220-тонных самазвалаў БЕЛАЗ-75307 і чатырнаццаць машын БЕЛАЗ-75131 грузападымальнасцю 130 т. Адгрузка тэхнікі пачнецца ў снежні.

Паводле інфармацыі групы "Сібантрацыт", сума кантракта - больш як $45 млн. "Мы накіравалі істотныя інвестыцыі ў пашырэнне парку аўтатэхнікі, паколькі гэта неабходна для рэалізацыі нашай праграмы па павелічэнні аб'ёмаў здабычы антрацыту ў 2021 годзе: у параўнанні з 2020 годам мы чакаем рост 35 працэнтаў", - праінфармаваў генеральны дырэктар УК "Сібантрацыт" Сяргей Мельнікаў.

ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - вядомы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы вялікі ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі