Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Jun 2020

БЕЛАЗ паставіў два 240-тонныя самазвалы на Качканарскі ГАК

БЕЛАЗ паставіў два 240-тонныя самазвалы на Качканарскі ГАК
Фота БЕЛАЗА

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БЕЛАЗ паставіў два 240-тонныя самазвалы на Качканарскі ГАК (Свярдлоўская вобласць, Расія), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

"Два найноўшыя кар'ерныя 240-тонныя самазвалы БЕЛАЗ-75313 папоўнілі парк горнага транспарту ЕЎРАЗ Качканарскага горна-абагачальнага камбіната. У гэтых машынах аптымальна спалучаюцца грузападымальнасць, тэхнічныя характарыстыкі і камфорт", - падкрэслілі ў прэс-службе.

БЕЛАЗ-75313 мае пашыраны функцыянал, паліўную эканамічнасць, высокую манеўранасць, плаўнасць ходу і ўстойлівасць на дарозе. Перадавыя тэхнічныя рашэнні, увасобленыя ў ім, робяць самазвал надзейным, бяспечным і максімальна эфектыўным у рабоце. Як адзначылі на прадпрыемстве, 240-тоннікі для ЕЎРАЗ КГАКа выраблены па індывідуальных тэхнічных патрабаваннях спажыўца і аснашчаны дадатковымі дэвайсамі. У машынах створаны павышаныя ўмовы камфортнасці працы вадзіцеляў: дзейнічаюць цела- і вібраізаляцыя, а таксама эфектыўныя сістэмы абагравання і вентыляцыі, якія забяспечваюць аптымальную тэмпературу пры любых умовах надвор'я.

Як расказалі на заводзе, першы 240-тонны БелАЗ быў уведзены ў эксплуатацыю на ЕЎРАЗ КГАКу ў жніўні мінулага года, ён стаў самазвалам-першапраходцам на горназдабыўных прадпрыемствах Свярдлоўскай вобласці ў класе тэхнікі такой вялікай грузападымальнасці. Унікальныя для гэтага ўральскага рэгіёна беларускія машыны паступілі на камбінат у рамках рэалізацыі інвестыцыйнай праграмы далейшага пашырэння вытворчых магчымасцей аднаго з буйнейшых у Расіі вытворцаў жалезаруднай сыравіны.

Качканарскі ГАК вельмі сур'ёзна падрыхтаваўся да прыёмкі папаўнення з Беларусі. Спецыяльна для перамяшчэння велікагрузаў БЕЛАЗ на КГАКу пабудавалі тэхналагічныя дарогі шырынёй больш за 20 м, бокс і аўтамыйку, набылі абсталяванне для іх тэхнічнага абслугоўвання. У выніку да канца 2019 года на лінію выйшлі яшчэ два такія ж мегасамазвалы. Цяпер з улікам двух новых белазаўскіх цяжкавагавікоў самыя складаныя вытворчыя задачы па транспарціроўцы руды ў кар'еры Качканарскага ГАКа вырашаюць пяць 240-тонных кар'ерных самазвалаў беларускага брэнда.

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - буйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы вялікі ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі