Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Aug 2019

"Белавія" плануе ў канцы жніўня запусціць продаж тавараў duty free ў тэставым рэжыме


6 жніўня, Мінск /Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" плануе ў канцы жніўня запусціць у тэставым рэжыме продаж тавараў duty free на сваіх самалётах. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў авіякампаніі.

"Старт продажаў на борце авіякампаніі "Белавія" плануецца з 20-х чысел жніўня", - сказалі ў "Белавія".

Спачатку паслугу апрабуюць на рэйсах у Анталію, Амстэрдам, Стамбул, Ларнаку, Мілан і Барселону. Далей кампанія плануе планамерна павялічваць колькасць напрамкаў, дзе будуць прадстаўлены ўсе тавары бяспошліннага гандлю.

Што датычыцца прадукцыі, якую пасажыры змогуць купіць на борце самалёта, то гэта будуць цацкі, снэкі, напіткі, тытунь. Расплаціцца за іх можна будзе толькі наяўнымі сродкамі.

Як паведамлялася, у Беларусі вызначаны парадак бяспошліннага гандлю на бартах паветраных суднаў. Адпаведны ўказ нумар 296 ад 5 жніўня 2019 года падпісаў кіраўнік дзяржавы. Дакумент прыняты ў мэтах пашырэння бяспошліннага гандлю пры міжнародных паветраных перавозках пасажыраў беларускімі авіяцыйнымі арганізацыямі. Устаноўлена, што на бартах паветраных суднаў дазваляецца рэалізацыя шляхам разноснага гандлю тавараў, у тым ліку алкагольных напіткаў і тытунёвых вырабаў, загружаных з магазінаў бяспошліннага гандлю для выкарыстання ў якасці прыпасаў, вывозімых з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі