Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Ліп 2014

"Белавія" ўпершыню прадстаўлена на брытанскім авіякасмічным салоне ў Фарнбара

12 ліпеня, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" ўпершыню прадстаўлена на адным з буйнейшых авіякасмічных салонаў у свеце - Farnborough International Airshow (Вялікабрытанія), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускай авіякампаніі.

Для прафесіяналаў авіяцыйнай галіны выстаўка адкрылася 12 ліпеня, аматары авіяцыі змогуць наведаць яе з 14 па 20 ліпеня.

Да ўдзелу ў выстаўцы авіякампанія "Белавія" была запрошана бразільскім вытворцам паветраных суднаў Embraer. Самалёт "Белавія" Embraer-195LR з'яўляецца адным з экспанатаў яго стэнда. Акрамя таго, удзел у выстаўцы прымае экіпаж айчыннага авіяперавозчыка (лётчыкі, бортправаднікі і тэхнічны персанал па абслугоўванні Embraer-195LR).

Embraer-195LR з рэгістрацыйным нумарам EW400PO паступіў у флот "Белавія" 10 мая 2014 года з завода-вытворцы ў Бразіліі. Цяпер беларуская авіякампанія мае чатыры самалёты гэтага вытворцы. Два новыя Embraer-175 былі набыты восенню 2012 года ў лізінг, два новыя Embraer-195LR - вясной бягучага года ва ўласнасць авіякампаніі.

"Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі, вядучы грузавы, у парку паветраных суднаў якога знаходзіцца 26 самалётаў. У канцы студзеня авіякампанія пачала работу ў юрыдычным статусе адкрытага акцыянернага таварыства. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў больш як 40 аэрапортаў краін Еўропы і Азіі. Адпавядае вышэйшым міжнародным стандартам забеспячэння бяспекі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі