Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Стд 2015

"Белавія" павялічыла частату палётаў паміж Мінскам і Масквой

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" з 20 студзеня павялічыла частату палётаў паміж Мінскам і Масквой, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе авіякампаніі.

"З 20 студзеня "Белавія" пачынае выкананне шостага штодзённага рэйса ў маскоўскі аэрапорт Дамадзедава. Такое рашэнне звязана з імкненнем авіякампаніі палепшыць сэрвіс згодна з пажаданнямі пасажыраў і поўнасцю задаволіць попыт на перавозку паміж дзвюма сталіцамі", - удакладнілі спецыялісты. Беларуская авіякампанія разлічвае ўбачыць на гэтым рэйсе бізнес-пасажыраў, якія рэгулярна падарожнічаюць паміж Масквой і Мінскам.

Новыя рэйсы будуць выконваць у дзённы час пераважна на самалётах Embraer-195LR у двухкласнай кампаноўцы.

Цяпер "Белавія" ажыццяўляе рэгулярныя палёты ў сем гарадоў Расіі: Маскву, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Сочы, Краснадар, Екацярынбург і Самару. З 15 верасня 2014 года авіякампанія павялічыла колькасць рэйсаў паміж Мінскам і Санкт-Пецярбургам да 3 разоў штодзённа.

"Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі, вядучы грузавы. З пачатку 2014 года паветраны флот авіякампаніі павялічыўся на пяць самалётаў. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў больш як 40 аэрапортаў краін Еўропы і Азіі. Адпавядае вышэйшым міжнародным стандартам гарантавання бяспекі.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі