У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Сак 2015

"Белавія" пашырыла геаграфію продажу авіябілетаў праз сайт

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" пашырыла геаграфію продажу авіябілетаў на ўласным сайце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе авіякампаніі.

Так, адкрыты продаж авіябілетаў па складаных маршрутах з удзелам беларускага авіяперавозчыка і авіякампаніі Etihad Regional. "Продаж білетаў на рэйсы ў Бальцана праз Рым, у Лугана, Валенсію і на Ібіцу праз Жэневу ажыццяўляецца ў рамках спецыяльнага прарэйтавага пагаднення", - звярнулі ўвагу спецыялісты.

Таксама "Белавія" пашырыла геаграфію продажу на сайце білетаў па спецыяльным прарэйтавым пагадненні з авіякампаніямі Air France і KLM. У прыватнасці, пасажыры могуць купіць білеты ў Рэн, Брэмен, Манпелье, Олесун, Крыстыянсан з перасадкай у Парыжы і Амстэрдаме.

"Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі, вядучы грузавы. У канцы студзеня 2014 года авіякампанія пачала працаць у юрыдычным статусе адкрытага акцыянернага таварыства. Цяпер у яе парку паветраных суднаў знаходзіцца 26 самалётаў агульнай ёмістасцю больш як 3 тыс. крэслаў. Па выніках мінулага года аб'ём перавозкі пасажыраў перавысіў 1 млн 972,7 тыс. пасажыраў (на 22,3 працэнта больш, чым у 2013 годзе), за студзень 2015 года - 105 тыс. (на 9,8 працэнта больш, чым за студзень 2014 года).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску