У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Май 2014

"Белавія" папоўніць паветраны парк адразу двума самалётамі Boeing 737-300

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Авіякампанія "Белавія" папоўніць паветраны парк адразу двума самалётамі Boeing 737-300, якія будуць аформлены ў аператыўны лізінг, паведамілі БЕЛТА ў авіякампаніі.

Адзін самалёт прызямліўся сёння ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, другі прыбудзе ў сталіцу 26 мая.

У канцы студзеня 2014 года "Белавія" пачала работу ў юрыдычным статусе адкрытага акцыянернага таварыства. З'яўляецца буйнейшым авіяперавозчыкам Беларусі, у тым ліку вядучым грузавым. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы больш як у 40 аэрапортаў краін Еўропы і Азіі. Адпавядае вышэйшым міжнародным стандартам забеспячэння бяспекі. Флот авіякампаніі налічвае 24 паветраныя судны. У студзені-сакавіку бягучага года "Белавія" перавезла амаль 270,4 тыс. пасажыраў, што на 15,1 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс