Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Снж 2020

"Белавія" атрымала першы самалёт новага пакалення Embraer E195-E2


24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Флот авіякампаніі "Белавія" 23 снежня папоўніўся самалётам новага пакалення Embraer E195-E2, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе авіяперавозчыка.

Лізінгавы дагавор на пастаўку трох паветраных суднаў такога тыпу быў падпісаны ў лютым 2020 года паміж авіякампаніяй "Белавія" і лізінгавай кампаніяй AerCap Holdings N.V. У пачатку наступнага года чакаецца прыбыццё яшчэ двух самалётаў.

"Embraer E195-E2 адрозніваецца ад самалётаў цяперашняга пакалення сваёй эканамічнасцю. Павялічанае крыло і новыя рухавікі даюць магчымасць зніжаць расход паліва на 25,4 працэнта з разліку на адно пасажырскае месца. Таксама гэты самалёт з'яўляецца самым ціхім і экалагічным у сваім класе: выкіды вокісу азоту па стандарце CAEP/8 зніжаны на 35 працэнтаў, а выкіды вуглякіслага газу - на 50 працэнтаў. Новая цалкам закрытая канструкцыя шасі паляпшае аэрадынаміку, зніжае пікавыя нагрузкі пры пасадцы, паляпшае наземнае абслугоўванне і цэнтроўку судна, што дае магчымасць зменшыць расход паліва", - расказалі ў прэс-службе.

"Белавія" стала сёмай авіякампаніяй свету, якая лятае на паветраных суднах Embraer другога пакалення. Паветранае судна разлічана на перавозку 125 пасажыраў у двухкласавай кампаноўцы: 9 месцаў у салоне бізнес-класа і 116 у эканомкласе. Такая канфігурацыя дае магчымасць перавозіць на 18 пасажыраў больш, чым у самалёце першага пакалення.

Паводле слоў генеральнага дырэктара авіякампаніі Анатоля Гусарава, для авіякампаніі важнай задачай з'яўляецца абнаўленне парку паветраных суднаў. "Пастаўка Embraer E195-E2 - важны крок у мадэрнізацыі флоту "Белавія", які дасць магчымасць павысіць узровень сэрвісу, а эканамічнасць гэтага тыпу паветранага судна - знізіць кошт авіябілетаў. За 8 гадоў супрацоўніцтва з Embraer мы атрымалі і паспяхова эксплуатуем 12 самалётаў ад бразільскага вытворцы, якія цэняць нашы пасажыры за камфорт і бяспеку. Спадзяёмся, што і самалёт новага пакалення заваюе іх сэрцы", - адзначыў ён.

"Мы вельмі рады, што "Белавія" атрымае паветранае судна новага пакалення з эканамічным рухавіком GTF, які дапаможа знізіць эксплуатацыйныя расходы і забяспечыць найлепшае абслугоўванне кліентаў", - сказаў галоўны спецыяліст па рабоце з кліентамі і старшы віцэ-прэзідэнт Pratt & Whitney Рык Дэрлу.

Віцэ-прэзідэнт Embraer Commercial Aviation па Еўропе, Блізкім Усходзе і Афрыцы Сезар Перэйра падкрэсліў, што рады вітаць "Белавія" ў сям'і авіяперавозчыкаў E2. "E195-E2 ідэальна падыходзіць для авіякампаній, якія плануюць нарошчваць аб'ём перавозак. Выкарыстанне такога тыпу самалёта па тых жа маршрутах з'яўляецца найбольш выгадным сярод вузкафюзеляжных самалётаў, - адзначыў ён. - Мы будзем рады прадоўжыць супрацоўніцтва з "Белавія" па абнаўленні парку паветраных суднаў".

Самалёты новага пакалення плануецца эксплуатаваць на такіх маршрутах, як Лондан, Барселона, Нур-Султан, Мюнхен, Парыж, Сочы і Амстэрдам.

Авіякампанія "Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Створана 5 сакавіка 1996 года. З 1997 года з'яўляецца дзеючым членам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA), з 2010-га - членам Асацыяцыі еўрапейскіх рэгіянальных авіякампаній (ERAA). Флот авіякампаніі на гэты час налічвае 26 паветраных суднаў (дзевяць Boeing 737-800, два Boeing 737-500, тры Boeing 737-300, пяць Embraer-175, сем Embraer-195).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі