Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Oct 2015

Беларусы будуць удзельнічаць у будаўніцтве АЭС "Расатама" па ўсім свеце

9 кастрычніка, Астравец /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларускія спецыялісты будуць удзельнічаць у будаўніцтве АЭС дзяржкарпарацыі "Расатам" па ўсім свеце. Аб гэтым сёння паведаміў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з калектывам будуемай БелАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што такая дамоўленасць дасягнута на сустрэчы з генеральным дырэктарам "Расатама" Сяргеем Кірыенкам. "Нашы людзі сёння запатрабаваны тут, і кіраўнік "Расатама" мне паабяцаў, што яны будуць запатрабаваны па ўсім свеце", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. У "Расатама" заключаны кантракты ў 12 краінах свету на будаўніцтва такіх жа бяспечных атамных станцый, як і беларуская. Прэзідэнт падкрэсліў, што вопытам будаўніцтва Беларускай атамнай станцыі цікавяцца за мяжой, "і мы ўжо маем магчымасць падключыць сваіх людзей для будаўніцтва такіх станцый".

Кіраўнік дзяржавы адказаў на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы, у тым ліку наконт таго, ці магчыма стварэнне прэферэнцый пры працаўладкаванні для членаў сем'яў замежных спецыялістаў, якія прыехалі будаваць атамную станцыю. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, гэтыя людзі - "ужо не іншаземцы". Ён паабяцаў, што калі замежныя спецыялісты, якія працуюць на АЭС, унясуць прапановы па гэтым пытанні праз свайго кіраўніка, то "мы па ўсіх канкрэтных пытаннях прымем рашэнне".

Удзельнікі сустрэчы таксама пацікавіліся ў Прэзідэнта, як будзе развівацца інфраструктура Астраўца ў сувязі з будаўніцтвам Беларускай АЭС, гаворачы ў прыватнасці аб развіцці спартыўнага комплексу. Кіраўнік дзяржавы гарантаваў, што такія аб'екты будуць пабудаваны. "Без спартыўных аб'ектаў і аб'ектаў для адпачынку не можа быць тут горада", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што ў Астраўцы чакаецца прыток вялікай колькасці моладзі ў сувязі з будаўніцтвам АЭС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі