У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Снж 2019

"Беларуснафта" дасягнула максімальнай праходкі за ўсю гісторыю бурэння ў Беларусі


Фота з архіва

27 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Па выніках 2019 года ў "Беларуснафты" чакаюць праходку на больш як 161 тыс. м горных парод, гэта максімальны паказчык за ўсю гісторыю бурэння ў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Дакладныя лічбы будуць вядомы ў пачатку студзеня, але ўжо выканана 107 працэнтаў плана. Свае гадавыя дасягненні абнавіў калектыў Светлагорскага ўпраўлення буравых работ (СУБР) "Беларуснафты". Па выніках 2018 года спецыялісты прабурылі 137 461 м горных парод і пабудавалі 50 свідравін. Тады быў пабіты рэкорд 1975 года - 135 716 м.

Новы вынік дасягнуты сіламі 14 брыгад буравога падраздзялення.

"Яшчэ ў жніўні з-за паскарэння па праходцы заказчык перагледзеў нашу першапачатковую вытворчую праграму. Яна змянілася ў бок павелічэння - з 150 тыс.м да 156,5 тыс.м. Але мы перасягнулі і гэтыя лічбы", - падкрэсліў начальнік СУБРа Віктар Архіпенка.

На высокія вынікі спрацавала і прымяненне пародаразбуральнага інструмента, шрубавых забойных рухавікоў, ротарна-кіруемай сістэмы, адпаведных рэжымна-гідраўлічных праграм і, вядома, зладжаныя дзеянні буравых брыгад.

У гэтым годзе прадоўжылася абнаўленне тэхнічнага арсенала буравога блока. "Дааснашчэнне ў асноўным датычыцца буравых станкоў "Уралмаш 3Д-76 (86)". Гэта сістэмы ачысткі, буравыя помпы, буравыя гідраўлічныя ключы, рухавікі ўнутранага згарання, дызель-генератарныя ўстаноўкі", - растлумачылі ў прэс-службе.

На прадпрыемстве адзначылі, што ўжо сфарміравана вытворчая праграма бурэння на 2020 год. Светлагорскім буравікам трэба будзе прабурыць 160 250 м горных парод (124 069 м - эксплуатацыйнае бурэнне, 36 181 - пошукава-разведачнае) і пабудаваць 51 свідравіну.

Прадоўжыцца дааснашчэнне буравых брыгад неабходным абсталяваннем. Чакаецца, што з'явіцца новая магутная буравая ўстаноўка грузападымальнасцю 650 т з частотна-рэгулюемым прывадам. Вельмі важным і адказным момантам у наступным годзе будзе падключэнне некаторых буравых установак да сетак знешняга электразабеспячэння, дадалі ў прэс-службе.

Сярод задач СУБРа на 2020-ы год - увод у эксплуатацыю другой мабільнай буравой устаноўкі АРС-250 і мабілізацыя буравой брыгады ў ТАА "Беларуснафта-Сібір".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс