Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Сак 2018

"Беларуснафта" і Oil India Limited прапрацоўваюць тры новыя кантракты

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" і кампанія Oil India Limited прапрацоўваюць тры новыя кантракты. Аб гэтым ішла размова сёння на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі ў Беларусі Панкаджам Саксенам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Oil India Limited і "Беларуснафта" (генеральны дырэктар Аляксандр Ляхаў з'яўляецца членам Савета Рэспублікі) сталі добрымі надзейнымі партнёрамі, паміж імі ўстанавіўся рэжым даверу, сказаў Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго інфармацыі, супрацоўніцтва будзе пашырацца - цяпер у распрацоўцы знаходзяцца тры кантракты.

Кіраўнік верхняй палаты парламента нагадаў, што "Беларуснафта" ўжо завяршыла работы на нафтавым радовішчы Дыгбой. Бакі поўнасцю выканалі ўзятыя на сябе абавязацельствы. Цяпер праводзіцца капітальны рамонт чатырох нафтавых свідравін.

Беларусі і Індыі трэба будзе сумесна рэалізаваць яшчэ нямала важных праектаў. У іх ліку Міхаіл Мясніковіч назваў стварэнне ў Аршанскім раёне інвестыцыйнага кластара, які павінен стаць апорным пунктам для індыйскага бізнесу ў Еўропе.

Старшыня Савета Рэспублікі падзякаваў Панкаджу Саксену за плённую работу ў якасці пасла Індыі ў Беларусі. Ён адзначыў, што ў тым ліку намаганнямі дыпламата ўдалося дабіцца значных поспехаў у гандлёва-эканамічных, гуманітарных, навукова-адукацыйных адносінах, на міжнародных пляцоўках. Беларусь прадоўжыць садзейнічаць падпісанню пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж Індыяй і ЕАЭС.

У час сустрэчы Міхаіл Мясніковіч і Панкадж Саксена абмеркавалі таксама актывізацыю палітычнага дыялогу паміж дзвюма краінамі, развіццё супрацоўніцтва ў фармацэўтычнай галіне. Так, на гэты час сумеснымі намаганнямі адкрыты навукова-вытворчы комплекс "Націвіта" ў Бешанковічах Віцебскай вобласці, завяршаецца будаўніцтва фармзавода ў Скідалі (Гродзенская вобласць), вядуцца актыўныя работы на будпляцоўцы аналагічнага прадпрыемства ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі