Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Стд 2023

"Беларуснафта" ў бягучым годзе павялічыць аб'ём пошукава-разведвальнага свідравання на 65 працэнтаў


Фота з архiва

9 студзеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. "Беларуснафта" плануе ў 2023 годзе павялічыць аб'ёмы пошукава-разведвальнага свідравання да 165 працэнтаў да ўзроўню 2022-га, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Па выніках 2022 года ў "Беларуснафце" нарасцілі аб'ём палявых работ па сістэме ЗD. Так, толькі на Рэчыцкай плошчы гэты паказчык склаў 465 кв.км, на Салтанаўскай - за 2021-2022 гады выканана сейсмаразведка ў аб'ёме 440 кв.км. Таксама праглядаюцца высокія перспектывы адкрыцця новых пакладаў на Асташкавіцкім нафтавым радовішчы. На гэта паказваюць рэзультаты свідравання апошніх гадоў. У планах на бягучы год - 390 кв.км сейсмаразведкі 3D.

Не абмінуць сейсмаразведчыкі і Майска-Макееўскае радовішча. План на гэты год - 220 кв.км.

Ужо абазначаны і перспектывы 2025 года. Размова аб сейсмаразведцы на Паўднёва-Надзвінскай плошчы - 500 кв.км.

Як удакладнілі на прадпрыемстве, у 2023 годзе плануецца павялічыць аб'ёмы пошукава-разведвальнага свідравання да 165 працэнтаў да ўзроўню мінулага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі