Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Лют 2019

Беларускія вытворцы прадуктаў харчавання заключылі на выстаўцы ў ААЭ кантракты на $13 млн

Беларускія вытворцы прадуктаў харчавання заключылі на выстаўцы ў ААЭ кантракты на $13 млн

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія харчовыя прадпрыемствы заключылі на выстаўцы харчовых тавараў Gulfood, якая праходзіла з 17 па 21 лютага ў ААЭ, экспартныя кантракты на пастаўку прадукцыі на агульную суму больш за $13 млн. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" БелГПП, якое выступіла арганізатарам беларускай экспазіцыі.

Экспазіцыя беларускіх вытворцаў Belarus. The Taste of Nature на выстаўцы Gulfood стала ўжо традыцыйнай - мерапрыемства праводзіцца чацвёрты год запар. "У 2019 годзе мерапрыемства па насычанасці праграмы і рэзультатыўнасці перасягнула ўсіх сваіх папярэднікаў. Такога поспеху дала магчымасць дабіцца зладжаная работа арганізацый, пры актыўнай падтрымцы якіх вялася падрыхтоўка да экспазіцыі: Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, пасольства Беларусі ў ААЭ і генконсульства ў Дубаі, Гандлёва-прамысловай палаты Дубая", - адзначылі ў "Белінтэрэкспа".

Прадпрыемства "Малочны гасцінец" заключыла кантракт на суму $500 тыс. на пастаўку ў ААЭ ультрапастэрызаванага малака, тварагу і сыру. ТАА "Праймілк" падпісала кантракты з чатырма імпарцёрамі, пастаўка малочнай прадукцыі прадпрыемства пачнецца на бягучым тыдні. Сухое абястлушчанае малако вытворчасці ААТ "Малочная кампанія "Навагрудскія дары" будзе пастаўлена ў некалькі краін: 300 т - у Егіпет, Сірыю, ААЭ і 25 т - у Афганістан.

Дамоўленасці аб пастаўцы малочнай прадукцыі ў Сірыю дасягнуў Лідскі малочна-кансервавы камбінат, першая партыя будзе адгружана ў сакавіку. Зацікаўленасць да  натуральнамалочнай прадукцыі ААТ "Мінскі малочны завод нумар 1" праявілі бізнесмены з Сірыі, Амана, Кувейта, Саудаўскай Аравіі, Лівіі, Алжыра, Іарданіі, Лівана, Бахрэйна, Індыі, Пакістана і іншых краін.

Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат плануе пастаўляць сухое, неразведзенае і  канцэнтраванае малако ў Бангладэш, Саудаўскую Аравію, Ірак, Афганістан.

Тураўскі малочны камбінат перадаў узоры прадукцыі (мацарэла для піцы, мацарэла з заменнікам малочнага тлушчу, крэмчыз, маскарпонэ) патэнцыяльным партнёрам з Ірака, Кувейта, Катара, Саудаўскай Аравіі, Егіпта, ААЭ і іншых краін Персідскага заліва. Шакалад і цукеркі "Спартак" высока ацанілі дыстрыб'ютары з ААЭ, Лівана і Саудаўскай Аравіі.

Да прадукцыі Слонімскага мясакамбіната праявілі цікавасць кампаніі з Амана, Лівіі, Ірана, Ірака, Туркменістана, Кыргызстана, Афганістана. Дасягнуты дамоўленасці на пастаўку бескасцёвага ахалоджанага мяса ялавічыны ў ААЭ і Саудаўскую Аравію, замарожанага ахалоджанага мяса на косці ў Арменію і Казахстан, гатовай прадукцыі з мяса ялавічыны - у Грузію.

"Мінаблмясамалпрам" і міжнародны імпарцёр прадуктаў харчавання "Хакан Агра" падпісалі кантракт на пастаўку больш як 200 т сухога малака ў ААЭ.

Паколькі плошчы на выстаўцы Gulfood карыстаюцца высокім попытам, "Белінтэрэкспа" БелГПП ужо цяпер прапануе браніраваць месцы на беларускай экспазіцыі ў Дубаі ў 2020 годзе.

З улікам цікавасці да беларускай прадукцыі ў краінах Азіі і Афрыкі "Белінтэрэкспа" прапануе беларускім вытворцам прадуктаў харчавання ў 2019 годзе прыняць удзел у выставачных экспазіцыях айчынных вытворцаў у Азербайджане, Анголе, Інданезіі, Іраку, Катары, Кітаі, Манголіі, Нігерыі, ААЭ, Сірыі, Судане, Турцыі, Узбекістане і іншых краінах. Акрамя таго, у бягучым годзе пройдуць дзве маштабныя выстаўкі беларускіх вытворцаў Made in Belarus у Грузіі і Казахстане. Запланаваны таксама экспазіцыі ў Аргенціне, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Кубе, Польшчы, Расіі, Сербіі, Чэхіі, Швецыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс