Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Mar 2023

Беларускія вытворцы прадуктаў харчавання сталі ўдзельнікамі выстаўкі "Агрытэк" у Катары

Беларускія вытворцы прадуктаў харчавання сталі ўдзельнікамі выстаўкі
Фота Белінтэрэкспа

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія вытворцы прадуктаў харчавання 15-19 сакавіка пры садзейнічанні пасольства Беларусі ў Катары ўпершыню прымаюць удзел у міжнароднай харчовай выстаўцы "Агрытэк" у г.Доха. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

У экспазіцыі ўдзельнічаюць дзевяць беларускіх прадпрыемстваў - "Бабуліна крынка", "Малочны гасцінец", Мінскі малочны завод нумар 1, Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат, Слуцкі сыраробны камбінат, Салігорская птушкафабрыка, Мінскі завод безалкагольных напіткаў, Магілёўскі мясакамбінат і "Лідахлебапрадукт".

Напярэдадні выстаўкі, 14 сакавіка, у Катарскай гандлёва-прамысловай палаце былі арганізаваны дзелавыя перагаворы прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў і катарскіх дзелавых колаў, у якіх з катарскага боку прынялі ўдзел больш за 20 кампаній.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі