Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Кст 2022

Беларускія вучоныя распрацавалі больш за 120 высокатэхналагічных лекавых прэпаратаў

Беларускія вучоныя распрацавалі больш за 120 высокатэхналагічных лекавых прэпаратаў
Фота з архiва

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія вучоныя распрацавалі больш за 120 найменняў высокатэхналагічных лекавых прэпаратаў. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці, паведаміла начальнік навукова-вытворчага цэнтра "ХімФармСінтэз", намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алена Калінічэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Акадэміі навук працуе фармацэўтычны кластар з чатырох прадпрыемстваў, унікальнасць якога ў поўным цыкле вытворчасці лекавага прэпарату. "У нас цяпер ёсць даволі шырокі асартымент фармсубстанцый, якія выкарыстоўваюцца для лячэння пухлінных захворванняў. Таксама праводзіцца напрацоўка гатовых лекавых форм, вырабляюцца ўласныя амінакіслоты і дыягнастычныя апараты", - адзначыла Алена Калінічэнка.

Цяпер у рамках фармкластара НАН працуе больш за 270 чалавек. "Кластар мае больш за 120 найменняў высокатэхналагічных лекавых сродкаў, фармсубстанцый і БАДаў. Сучасная дыягнастычная прадукцыя (61 рэгістрацыйнае пасведчанне) уключае радыеімунныя і імунаферментныя наборы, экспрэс-тэсты, - расказала намеснік дырэктара. - Мы ўпэўнены ў сваёй рабоце і дакладна ведаем, што ўсё, вырабленае намі, мае высокую якасць. Нашы прэпараты праходзяць інтэнсіўную рэгістрацыю за мяжой. Напрыклад, толькі ў бягучым годзе зарэгістравана чатыры прэпараты ў Расіі. Акадэмія навук уносіць свой уклад у развіццё фармгаліны: за 2021 і пачатак 2022 года выраблена 510 кілаграмаў субстанцый".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі