У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Снж 2017

Беларускія прадукты харчавання будуць прадстаўлены на выстаўцы Gulfood у Дубаі

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспазіцыя беларускіх вытворцаў Made in Belarus будзе арганізавана ў рамках ключавой спецыялізаванай выстаўкі прадуктаў харчавання і напіткаў Gulfood, якая пройдзе ў Дубаі (ААЭ) з 18 па 22 лютага 2018 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на выставачнае ўнітарнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Беларусь на выстаўцы прадставяць ААТ "Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат", УП "Калінкавіцкі малочны камбінат", ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат", "Ашмянскі сыраробны завод" філіял ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат", ААТ "Слонімскі мясакамбінат", ААТ "Мінскі малочны завод нумар 1", ААТ "Чырвоны харчавік", ААТ "Беллакт". Прыём заявак на ўдзел прадаўжаецца. Мерапрыемства будзе суправаджацца прафесійнымі конкурсамі і дзелавой праграмай, у прыватнасці, пройдуць спецыялізаваныя семінары па экспертызе і сертыфікацыі халяльнай прадукцыі.

Свой удзел у Gulfood 2018 пацвердзілі ўжо дзясяткі краін: Аргенціна, Бахрэйн, Бразілія, Венгрыя, Германія, Грузія, Індыя, Іран, Канада, Кувейт, Ліван, Мексіка, ААЭ, Аман, Пакістан, Польшча, Партугалія, Расія, Саудаўская Аравія, Сінгапур, Сірыя, ЗША, Турцыя, Украіна, Уругвай, Францыя, Эстонія і іншыя.

Выстаўка папулярная сярод вытворцаў і пастаўшчыкоў прадуктаў харчавання з усяго свету ў многім дзякуючы таму, што ААЭ з'яўляюцца ключавым вузлом рээкспарту харчовай прадукцыі ў рэгіёне Персідскага заліва і пастаўляюць больш за 90 працэнтаў прадуктаў харчавання ў Бахрэйн, Катар, Кувейт, Аман, Саудаўскую Аравію. Сёння ААЭ - трэці ў свеце рээкспартны рынак, які ўступае толькі Ганконгу і Сінгапуру. Гандаль вядзецца больш як з 220 краінамі свету.

Паводле даных Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, за студзень-ліпень бягучага года ў ААЭ пастаўлена прадукцыі на $436 тыс. - экспарт вырас у 10 разоў у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года. У асноўным гэта малочная прадукцыя, тварог, сыры. Цяпер спецыялісты працуюць, каб наладзіць пастаўкі на арабскі рынак ялавічыны і мяса птушкі. Як праінфармавалі ў БелГПП, у Федэрацыі гандлёва-прамысловых палат ААЭ адзначаюць высокі ўзровень беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі і вялікі патэнцыял Беларусі ў сферы сельскай гаспадаркі.

Арганізатарам экспазіцыі беларускіх вытворцаў з'яўляецца Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, выставачны аператар - выставачнае ўнітарнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Экспазіцыя арганізавана пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

Выстаўка Gulfood уваходзіць у тройку буйнейшых штогадовых сусветных выставак харчовых тавараў. У 2017 годзе ў ёй прынялі ўдзел амаль 5000 кампаній са 120 краін. Мерапрыемства наведалі больш за 97000 наведвальнікаў са 185 краін. Сваю прадукцыю на выстаўку прывезлі і 12 беларускіх кампаній. Экспазіцыя была прадстаўлена трыма напрамкамі: хлебабулачныя вырабы, малочная і мясная прадукцыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску