Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Снж 2020

Беларускія прадукты харчавання будуць прадстаўлены на выстаўцы ў ААЭ

Беларускія прадукты харчавання будуць прадстаўлены на выстаўцы ў ААЭ
Фота з архiва

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская экспазіцыя будзе прадстаўлена на буйнейшай у свеце штогадовай выстаўцы прадуктаў харчавання Gulfood, якая пройдзе 21-25 лютага ў Дубаі (ААЭ). Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў выставачным унітарным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Як адзначылі спецыялісты "Белінтэрэкспа", штогод выстаўка Gulfood збірае каля 100 тыс. прафесійных наведвальнікаў са 192 краін, таму ўдзел у ёй прадастаўляе добрую магчымасць дамовіцца аб пастаўках прадукцыі на рынкі ўсіх без выключэння кантынентаў. Gulfood называюць галоўнай падзеяй года для глабальнай харчовай галіны. Штогод сюды з'язджаецца каля 5 тыс. удзельнікаў з усяго свету.

ААЭ - трэці ў свеце рээкспартны рынак пасля Ганконга і Сінгапура, попыт на прадукты харчавання тут штогод павялічваецца на 30 працэнтаў. Менавіта праз ААЭ імпартуецца звыш 90 працэнтаў харчовай прадукцыі ў рэгіёне Персідскага заліва (Бахрэйн, Катар, Кувейт, Аман, Саудаўская Аравія). "Рынак ААЭ прэміяльны і дастаткова імпартаёмісты адносна такіх відаў прадукцыі, як мяса птушкі і ялавічына, з добрымі перспектывамі для беларускіх экспарцёраў", - прыводзіць словы начальніка галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Беларусі Аляксея Багданава выставачнае прадпрыемства.

Беларускую экспазіцыю на Gulfood ужо можна назваць традыцыйнай: на гэты раз мерапрыемства пройдзе шосты год запар. Выстаўка даказала сваю эфектыўнасць для айчынных прадпрыемстваў, у 2019 годзе ўдзельнікі экспазіцыі заключылі на выстаўцы кантракты на агульную суму звыш $13 млн, у 2020 годзе - звыш $3 млн. Мерапрыемства праводзіцца пад брэндам Belarus - the Taste of Nature (Беларусь - смак прыроды).

"Дзякуючы ўдзелу ў экспазіцыі Belarus. The Taste of Nature ў рамках выстаўкі Gulfood у Дубаі нашаму прадпрыемству ўдалося заключыць кантракты з чатырма кампаніямі, на гэты момант актыўна вядуцца пастаўкі прадукцыі ў рэгіён Блізкага Усходу", - адзначыў генеральны дырэктар ТАА "Праймілк" Анатоль Бяляўскі.

Таксама ў час беларускай экспазіцыі будзе праведзены шэраг спадарожных дзелавых мерапрыемстваў: семінары, канферэнцыі, B2B-івенты, якія прадаставяць удзельнікам дадатковую магчымасць наладжвання дзелавых кантактаў.

"Выстаўка пройдзе поўнасцю ў афлайн-фармаце. Арганізатары маюць намер выконваць усе патрабаванні і рэкамендацыі Сусветнай асацыяцыі выставачнай індустрыі (UFI) па арганізацыі бяспекі выставак: вымярэнне тэмпературы наведвальнікаў, масачны рэжым, абмежаванне колькасці наведвальнікаў выстаўкі і іншыя. Акрамя гэтага, арганізатары выстаўкі Gulfood выпусцілі спецыяльны дадатак Gulfood Connections, які дае магчымасць шукаць і назначаць сустрэчы з патэнцыяльнымі бізнес-партнёрамі, што значна спрашчае арганізацыю перагавораў", - расказаў выставачны аператар.

Арганізатарам экспазіцыі беларускіх вытворцаў Belarus. The Taste of Nature выступае "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і канцэрна "Белдзяржхарчпрам".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі