Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Сак 2023

Беларускія прадпрыемствы заключылі з чачэнскімі партнёрамі шэраг пагадненняў па прамкааперацыі

Беларускія прадпрыемствы заключылі з чачэнскімі партнёрамі шэраг пагадненняў па прамкааперацыі
На ААТ "Магатэкс". Фота з архiва

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія прадпрыемствы заключылі з чачэнскімі партнёрамі шэраг пагадненняў у сферы прамысловай кааперацыі. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Беллегпрам" Марына Васькевіч.

Так, у бягучым годзе Аршанскі льнокамбінат, "Магатэкс" і "Світанак" паставяць у Грозны тканіны і трыкатажныя палотны для выпуску гатовых вырабаў на прадпрыемствах Чачэнскай Рэспублікі. Плануецца, што гэта дасць магчымасць чачэнскім партнёрам выпусціць больш як 30 тыс. адзінак прадукцыі, такой як пасцельная і сталовая бялізна, адзенне, спецформа для розных ведамстваў. Усе вырабы будуць рэалізаваны на тэрыторыі Расіі.

Акрамя таго, падпісаны план мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва Міністэрства прамысловасці і энергетыкі Чачэнскай Рэспублікі і Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.

У склад беларускай дэлегацыі на чале са старшынёй "Беллегпрама" Таццянай Лугіной увайшлі прадстаўнікі ААТ "Світанак", ААТ "Магатэкс", ААТ "БВБА", ААТ "Віцебскія дываны", а таксама Аршанскага льнокамбіната і Добрушскага фарфоравага завода.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі