Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Sep 2021

Беларускія піламатэрыялы будуць пастаўляцца ў Японію праз БУТБ

Беларускія піламатэрыялы будуць пастаўляцца ў Японію праз БУТБ
Фота з архiва

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзін з буйнейшых пастаўшчыкоў лесапрадукцыі на японскі рынак кампанія Shimizu Lumber мае намер закупляць піламатэрыялы на Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Кампанія ўжо завяршыла афармленне дакументаў, стаўшы першым акрэдытаваным на БУТБ рэзідэнтам Японіі. У выніку геаграфія біржавога гандлю пашырылася да 68 краін свету.

Shimizu Lumber займаецца нарыхтоўкай і перапрацоўкай драўніны, імпартам і экспартам пілапрадукцыі, вырабляе будматэрыялы і мэблю, а таксама аказвае транспартна-лагістычныя паслугі. Выхад на беларускі рынак кампанія разглядае як магчымасць дыверсіфікацыі крыніц паставак прадукцыі дрэваапрацоўкі, перш за ўсё абразных піламатэрыялаў хвойных парод, якія вельмі запатрабаваны ў Японіі.

"Японія, як і многія іншыя дзяржавы, у поўнай меры адчула негатыўныя наступствы пандэміі каранавіруса, аднак цяпер эканоміка краіны актыўна аднаўляецца, у тым ліку і будаўнічы сектар. У сувязі з гэтым цяпер попыт на піламатэрыялы знаходзіцца на высокім узроўні, а задавольваць яго даводзіцца ў асноўным за кошт імпартнай прадукцыі, паколькі Японія не мае дастатковых уласных запасаў лясных рэсурсаў. Наша кампанія ўжо закупляе значныя аб'ёмы драўнянай сыравіны і піламатэрыялаў у краінах Паўднёва-Усходняй Азіі, Паўночнай Амерыкі і Еўропы. З Беларуссю мы раней не працавалі, але ўпэўнены, што ў нас атрымаецца наладзіць доўгатэрміновае плённае супрацоўніцтва з мясцовымі пастаўшчыкамі. У гэтых адносінах разлічваем на садзейнічанне і падтрымку з боку біржы", - адзначылі прадстаўнікі Shimizu Lumber.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Shimizu Lumber Co., Ltd заснавана ў 1950 годзе. Асноўная сфера дзейнасці - вытворчасць і рэалізацыя піламатэрыялаў. Штаб-кватэра кампаніі размяшчаецца на востраве Хансю (Японія). Таксама ёсць прадстаўніцтвы ў ЗША і Канадзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі