Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Сак 2020

Беларускія нафтахімічныя прадпрыемствы заключылі ў Турцыі пагадненні больш як на 2 млн еўра

Беларускія нафтахімічныя прадпрыемствы заключылі ў Турцыі пагадненні больш як на 2 млн еўра
Фота з архiва

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія нафтахімічныя прадпрыемствы заключылі пагадненні больш як на 2 млн еўра на міжнароднай тэкстыльнай выстаўцы Yarn Fair, якая праходзіла 27-29 лютага ў Стамбуле. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі на прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Па выніках работы экспазіцыі "СветлагорскХімвалакно" падпісаў спецыфікацыі да кантрактаў на пастаўку прадукцыі на суму 500 тыс. еўра, "Полацк-Шкловалакно" заключыў пратаколы аб намерах з турэцкімі кампаніямі на агульную суму 850 тыс. еўра, а філіял "Завод Хімвалакно" ААТ "Гродна Азот" дамовіўся аб пастаўках у 2020 годзе на турэцкі рынак каля 1,5 тыс. т поліамідных ніцей.

"Магілёўхімвалакно" прадставіла на выстаўцы навінку - поліэфірнае валакно тыпу "канжугейт", якое выкарыстоўваецца ў якасці напаўняльніка, а таксама шырокі асартымент поліэфірных валокнаў, ніцей і джгутоў.

Тэрмаўстойлівыя ніці "Арселон", якія не маюць аналагаў у свеце, прэзентавала прадпрыемства "СветлагорскХімвалакно". Інавацыйнае валакно не гарыць, не плавіцца, мае максімальную трываласць і высокую ўстойлівасць да гідролізу. Унікальныя ніці могуць прымяняцца для пашыву спецадзення і тэкстылю для атэляў, а таксама пры вытворчасці шлангаў, шын і высокатэмпературных фільтраў.

Шырокі асартымент сінтэтычных валокнаў і ніцей, а таксама поліаміду-6 і палімерных кампазіцыйных матэрыялаў на яго аснове прадэманстраваў філіял "Завод Хімвалакно" ААТ "Гродна Азот".

Кампанія "Полацк-Шкловалакно" прадставіла шырокі спектр прадукцыі на аснове шкловалакна: электраізаляцыйныя шклотканіны, базальтавае валакно, высокатэмпературныя крэменязёмныя матэрыялы, шкланіці і ровінгі, якія прымяняюцца для электраізаляцыйнай абмоткі правадоў і пры вытворчасці тканін і стужак.

Завод "Палімір" ААТ "Нафтан" прэзентаваў на выстаўцы акрылавыя валокны, якія выкарыстоўваюцца пры вытворчасці пражы, штучнага футра, гардзінных, трыкатажных, дывановых вырабаў, абівачных, нятканых і іншых матэрыялаў.

Аператарам беларускай экспазіцыі выступіла выставачнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі