Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Жнв 2020

Беларускія нафтавікі асвоілі тэхналогію амерыканскіх "сланцавікоў"

Беларускія нафтавікі асвоілі тэхналогію амерыканскіх
Фота neft.by

17 жніўня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Беларускія нафтавікі ўкаранілі новую тэхналогію інтэнсіфікацыі здабычы нафты. Размова ідзе аб кластарным шматстадыйным гідраразрыве пласта (ГРП) па тэхналогіі Plug&Perf, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кампаніі "Беларуснафта".

Тэхналагічныя аперацыі паспяхова выкананы на свідравіне нумар 67 Паўночна-Даманавіцкага радовішча. У аперацыях былі задзейнічаны работнікі тампанажнага ўпраўлення, упраўленняў па павышэнні нафтааддачы пластоў і рамонце свідравін, а таксама прамыслова-геафізічных работ. Суправаджалі мерапрыемствы спецыялісты інстытута "БелНДПІнафта". Заказчыкам выступіла нафтагазаздабыўное ўпраўленне "Рэчыцанафта". Курыраваў укараненне тэхналогіі галоўны інжынер - намеснік генеральнага дырэктара "Беларуснафты" Антон Сярэбранікаў.

"Назва тэхналогіі, што прыйшла ў беларускі рэгіён з Паўночнай Амерыкі з яе сланцавай рэвалюцыяй, даслоўна перакладаецца як "пробка і перфарацыя". Гэта раскрывае сутнасць методыкі", - адзначылі ў прэс-службе.

Паводле слоў першага намесніка начальніка - галоўнага інжынера НГЗУ "Рэчыцанафта" Васіля Фралова, выкарыстанне новай тэхналогіі дае магчымасць кратна зніжаць час на падрыхтоўку свідравіны да наступнага этапа ГРП. "Пры правядзенні паінтэрвальнай апрацоўкі па класічнай тэхналогіі на звычайнай свідравіне цыкл адсячэння выкананай зоны і перфарацыя наступнай можа доўжыцца ад 2 да 5 сутак. Пры прымяненні тэхналогіі Plug&Perf спатрэбіцца ад 3 да 6 гадзін", - удакладніў ён.

Немалаважнай асаблівасцю новай тэхналогіі з'яўляецца адначасовае стварэнне некалькіх трэшчын ГРП за адну запампоўку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі