Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Aug 2017

Беларускія брэнды ўпершыню прадстаўлены на выстаўцы Food Expo ў Ганконгу

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія брэнды ўпершыню прадстаўлены на міжнароднай выстаўцы прадуктаў харчавання і напіткаў Food Expo 2017, якая праходзіць 17-21 жніўня ў Ганконгу (Кітай). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі на выставачным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, якое выступіла арганізатарам экспазіцыі.

У калектыўнай экспазіцыі беларускіх вытворцаў Made in Belarus прадстаўлены пяць вытворцаў прадуктаў і напіткаў - падведамных кампаній канцэрна "Белдзяржхарчпрам": ААТ "Чырвоны харчавік", "Кандытарская фабрыка "Слодыч", "Мінск Крышталь" - кіруючая кампанія холдынга "Мінск Крышталь Груп", "Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод "Белалка", СП ААТ "Спартак".

"Чырвоны харчавік" прадстаўляе на выстаўцы зефір ручной работы, мармелад з дабаўленнем натуральных сокаў, суфле ў шакаладзе і цукеркі "Беларусачка". "Кандытарская фабрыка "Слодыч" дэманструе традыцыйны асартымент пячэння і мучных кандытарскіх вырабаў, а таксама навінку - здобнае пячэнне новай гандлёвай маркі Chitorio. Дэсертны, малочны, горкі шакалад, цукровае і здобнае пячэнне, вафлі з рознымі начынкамі прадстаўляе "Спартак". Шырокі асартымент алкагольных напіткаў прэзентуе Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод "Белалка". Гэта гарэлка прэміум-сегмента, якая праходзіць фільтрацыю чорным і белым жэмчугам, а таксама лінейка горкіх настоек з брусніцамі, журавінамі, перцам і на мёдзе. Новыя брэнды гарэлкі - Blagodar і Silver Springs - дэманструе ў Ганконгу "Мінск Крышталь" - кіруючая кампанія холдынга "Мінск Крышталь Груп". З улікам патрэбнасцей кітайскага рынку на выстаўцы таксама прадстаўлена гарэлка мацункам 68 градусаў.

Выстаўка Food Expo 2017 з'яўляецца адной з буйнейшых галіновых прафесійных выставак прадуктаў харчавання і напіткаў на тэрыторыі КНР. Выстаўка праводзіцца ў Ганконгу - буйным цэнтры рээкспарту прадуктаў харчавання, праз які штогод праходзіць каля 30 працэнтаў знешняга гандлю Кітая. У 2017 годзе ў выстаўцы ўдзельнічаюць больш як 1500 экспанентаў з 25 краін. Тэматыка прадстаўлена рознымі відамі харчовай прадукцыі: мясныя вырабы, малочная прадукцыя, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, алкагольная і безалкагольная прадукцыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі