Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Жнв 2011

Беларускія банкі палепшылі пазіцыі ў Топ-1000 буйнейшых банкаў свету

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія банкі палепшылі свае пазіцыі ў сусветным рэйтынгу "1000 буйнейшых банкаў", які штогод складаецца аўтарытэтным міжнародным выданнем The Banker. Рэйтынг размешчаны на сайце часопіса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Топ-1000 буйнейшых банкаў свету па выніках 2010 года ўвайшлі два беларускія банкі - ААТ "Белаграпрамбанк" і ААТ "ААБ Беларусбанк". Пры гэтым Белаграпрамбанк заняў у рэйтынгу 325-ю пазіцыю, узняўшыся ў ім у параўнанні з мінулым годам на 78 пунктаў, Беларусбанк - 441-ю пазіцыю (рост на 11 пунктаў). Абодва банкі ўваходзяць у лік 25 буйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы па памеры капіталу першага ўзроўню.

Прысутнасць беларускіх банкаў у рэйтынгу буйнейшых банкаў свету сведчыць аб стабільным іх функцыянаванні і ўмацаванні іх пазіцый у Беларусі і за мяжой.

The Banker складае спіс лепшых банкаў па методыцы Базельскага банка міжнародных разлікаў, дзе асноўным крытэрыем з'яўляецца капітал першага ўзроўню. Сусветнае лідарства ў рэйтынгу належыць Bank of America (капітал - $163,6 млрд.), другую пазіцыю займае банк JPMorgan ($142,5 млрд.), трэцюю - банк HSBC ($133,2 млрд.).

ААТ "Белаграпрамбанк" зарэгістравана 3 верасня 1991 года. У адпаведнасці з пастановай урада і Нацыянальнага банка нумар 849/7 ад 18 чэрвеня 2008 года з'яўляецца банкам, упаўнаважаным абслугоўваць дзяржаўныя праграмы. Па велічыні нарматыўнага капіталу ААТ "Белаграпрамбанк" з'яўляецца буйнейшай крэдытна-фінансавай арганізацыяй краіны. Цяпер банк мае рэйтынгі агенцтваў Fitch Ratings, Moody’s Investors Service і Standard & Poor's.

ААТ "ААБ Беларусбанк" - буйнейшая ўніверсальная фінансава-крэдытная ўстанова краіны, якя прапануе сваім кліентам больш за 100 відаў банкаўскіх паслуг і прадуктаў, у тым ліку па разлікова-касаваму абслугоўванню, крэдытаванню, дэпазітных аперацыях, лізінгу, факторынгу, інкасацыі, міжнародных і міжбанкаўскіх разліках, валютна-абменных і канверсійных аперацыях, аперацыях з банкаўскімі карткамі, кансалтынгавыя і дэпазітарныя паслугі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс