Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Жнв 2025

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 7,6 млн тон збожжа

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 7,6 млн тон збожжа
Фота з архiва

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі больш за 7,6 млн тон збожжа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле аператыўных даных на 20 жніўня, на палях краіны намалочана 7 млн 654 тыс. т збожжа разам з рапсам. Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Мінская - 1,889 млн т, Брэсцкая - 1,64 млн т, Гродзенская - 1,533 млн т, Магілёўская - 1 млн т, Гомельская - 917 тыс. т, Віцебская - 675 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 83 працэнтаў плошчы, што складае 2,004 млн га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за мінулагоднюю на 8,6 ц/га.

Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 447 тыс. т - 64 працэнты ад плана. План паставак алейнага семя рапсу ў лік заказу выкананы на 100 працэнтаў.

Пасеяна азімага рапсу на зерне на плошчы 281 тыс. га, або 64 працэнты запланаванага.

Выцераблена лёну на 40 тыс. га, што складае 83 працэнты запланаванай плошчы.

Нарыхтавана сена 369 тыс.т - 51 працэнт плана. Сенажу - 11 млн 961 тыс. т - 86 працэнтаў плана. У тым ліку ў палімернай упакоўцы - 391 тыс.т.

Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 649 тыс. т - 36 працэнтаў да плана.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі