Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Жнв 2019

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 5 млн т збожжа

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 5 млн т збожжа

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі больш за 5 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па стане на 7 жніўня збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны больш як з 1,5 млн га, што складае 72,8 працэнта ад запланаванага. У лідарах Брэсцкая вобласць. Тут убрана 95,3 працэнта плошчы, намалочана звыш 1 млн 146 тыс.т збожжа. Аграрыі Гродзенскай вобласці ўбралі 83,6 працэнта плошчы, намалаціўшы больш за 1 млн 36 тыс.т збожжа. У тройцы лідараў уборачнай кампаніі Мінская вобласць. Тут план па ўборцы збожжавых і зернебабовых выкананы на 72,7 працэнта, намалот складае 1 мільён 260,9 тыс.т.

У гаспадарках Гомельскай вобласці збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 69,3 працэнта плошчы (намалочана 517,5 тыс.т збожжа), Магілёўскай - з 67,8 працэнта (552,8 тыс.т збожжа).

У Віцебскай вобласці ўбрана 49,4 працэнта плошчы. Аграрыі намалацілі 547,9 тыс.т збожжа.

Усяго ў бягучым годзе пад збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы, грэчкі і проса) адведзена 2 млн 162 тыс. га. План паставак збожжа ў лік дзяржзаказу складае 815 тыс.т. На 7 жніўня заданне выканана на 66,2 працэнта (539,6 тыс.т).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі