24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграрыі Беларусі намалацілі звыш 10,9 млн т збожжа з улікам рапсу і кукурузы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
"Паводле аператыўных даных на 24 лістапада, намалочана 10 927 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. У разрэзе абласцей атрымана: у Мінскай - 2717 тыс. т, Брэсцкай - 2189 тыс. т, Гродзенскай - 2161 тыс. т, Гомельскай - 1411 тыс. т, Магілёўскай - 1372 тыс. т, Віцебскай - 1075 тыс. т", - расказалі ў прэс-службе.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны практычна з 99 працэнтаў плошчаў, што складае 2272 тыс. га.
Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) складае 43,7 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 5,6 ц/га.
Нарыхтавана льнотрасты 213 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за мінулагоднюю на 12,2 ц/га.
Нарыхтавана сенажу - 14 092 тыс. т (101 працэнт плана), сіласу - 20 057 тыс. т (97 працэнтаў плана), травяных кармоў - 9771 тыс. т кармавых адзінак (больш як 97 працэнтаў плана).
Цукровыя буракі ўбраны са 100 працэнтаў плошчаў, або больш як 108 тыс. га. Накапана 5937 тыс. т караняплодаў. Ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 53 ц/га. На буракапрыёмныя пункты вывезена 84 працэнты ад накапаных буракоў.
Узарана пад зябліва на плошчы 1299 тыс. га, што складае 91 працэнт ад плана ў памеры 1432 тыс. га.