Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Жнв 2018

Беларускія аграрыі намалацілі больш як 3 млн т збожжа

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі больш як 3 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 3 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з 1,078 млн га, што складае 50,4 працэнта запланаванай плошчы. Усяго па краіне намалочана звыш 3 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 28,4 ц/га. У бягучым годзе масавая ўборка пачалася раней у параўнанні з мінулым годам. У 2017-м па стане на 3 жніўня аграрыі намалацілі 1,268 млн т збожжа.

Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 77,9 працэнта ад плана. У Гродзенскай вобласці ўбрана 67,9 працэнта плошчаў, Мінскай - 53,4 працэнта, Гомельскай - 43,8 працэнта, Віцебскай - 31 працэнт і Магілёўскай - 26,2 працэнта плошчаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі