Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Жнв 2025

Беларускія аграрыі намалацілі 8 млн тон збожжа

Беларускія аграрыі намалацілі 8 млн тон збожжа
Фота з архiва

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі 8 млн т збожжа. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле аператыўных даных на 23 жніўня, на палях краіны намалочана 8 млн 87 тыс. т збожжа разам з рапсам.

Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Мінская - 2,043 млн т, Брэсцкая - 1,661 млн т, Гродзенская - 1,617 млн т, Магілёўская - 1,069 млн т, Гомельская - 960 тыс. т, Віцебская - 737 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 87 працэнтаў плошчаў, што складае 2,118 млн га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за мінулагоднюю на 8,5 ц/га.

Харчовага збожжа пастаўлена ў кошт дзяржзаказу 514 тыс. т - 73 працэнты ад плана.

Пасеяна азімага рапсу на зерне на плошчы 373 тыс. га, або 86 працэнтаў ад запланаванага.

Выцераблена лёну на 42 тыс. га, што складае 88 працэнтаў запланаваных плошчаў.

Нарыхтавана сена 383 тыс. т - 53 працэнты плана. Сенажу - 12 млн 168 тыс. т (87 працэнтаў плана). У тым ліку ў палімернай упакоўцы - 398 тыс. т.

Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 723 тыс. т - 37 працэнтаў плана.

"І пра бульбу не забываем. Другога хлеба накапана ўжо больш за 20 тыс. т, а сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 64 ц/га", - расказалі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі