Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Жнв 2025

Беларускія аграрыі намалацілі 6 млн тон збожжа

Беларускія аграрыі намалацілі 6 млн тон збожжа
Фота з архiва

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі 6 млн тон збожжа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле аператыўных даных на 14 жніўня, на палях краіны намалочана 6 млн 179 тыс.т збожжа разам з рапсам.

Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Брэсцкая - 1,498 млн т, Мінская - 1,432 млн т, Гродзенская - 1,264 млн т, Магілёўская - 738 тыс.т, Гомельская - 732 тыс.т, Віцебская - 515 тыс.т.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 63 працэнтаў плошчы, што складае 1273 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за мінулагоднюю на 8 ц/га.

Пастаўлена ў лік дзяржзаказу: харчовага збожжа - 293 тыс. т (42 працэнты ад плана), алейнага семя рапсу - 93 тыс. т (98 працэнтаў ад плана).

Пасеяна азімага рапсу на зерне на плошчы 103 тыс. га, або 23 працэнты запланаванага.

Выцераблена лёну на 32 тыс. га, што складае 67 працэнтаў запланаванай плошчы.

Скошана траў другога ўкосу на плошчы 926 тыс. га - 87 працэнтаў плана.

Нарыхтавана сена 336 тыс.т - 47 працэнтаў плана. Сенажу - 11 млн 660 тыс. т (84 працэнты плана). У тым ліку ў палімернай упакоўцы - 376 тыс.т.

Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 544 тыс. т - 35 працэнтаў плана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі