1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі 4 млн т збожжа. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
"У краіны ў засеках ужо чацвёрты мільён. Паводле аператыўных даных на 1 жніўня, на палях намалочана 4 млн 25 тыс. т збожжа. Тэмп уборкі ў два разы перасягае мінулагодні", - расказалі ў прэс-службе.
Агульны каравай у разрэзе абласцей: Брэсцкая - 1,115 млн т, Мінская - 890 тыс.т, Гродзенская - 760 тыс.т, Гомельская - 601 тыс.т, Магілёўская - 398 тыс.т, Віцебская - 261 тыс.т.
Убрана 46% плошчы збожжавых і зернебабовых культур (з улікам рапсу, без кукурузы).