2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі ўбралі амаль 30 працэнтаў збожжавых. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 2 жніўня, збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 562,2 тыс. га, або 28,4 працэнта ад плана. Намалочана 1,961 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 34,9 ц/га.
Азімага рапсу на зерне ўбрана 285 тыс. га (85,7 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 767,3 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 26,9 ц/га.
Лён выцераблены на 26,3 тыс. га, што складае 60,2 працэнта ўборачнай плошчы. Салома пасля ўборкі збожжавых и зернебабовых убрана на плошчы 302,8 тыс. га.