VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Ліп 2020

"Беларуськалій" у чэрвені ўстанавіў рэкорды па адгрузцы і экспарце ўгнаенняў


ААТ "Беларуськалій". Фота з архіва

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Беларуськалій" у чэрвені ўстанавіла рэкорды па адгрузцы і экспарце ўгнаенняў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.

"Руднікамі ААТ "Беларуськалій" устаноўлены абсалютны рэкорд па выдачы руды - 5 004 057 т. Валавы выпуск хлорыстага калію склаў 1 142 293 т. Прадпрыемствам адгружана 1 123 831 т угнаенняў - гэта максімальная лічба за ўсю гісторыю", - адзначаецца ў паведамленні "Беларуськалія".

Аб'ём паставак калійных угнаенняў на экспарт у чэрвені таксама з'яўляецца максімальным сярод аб'ёмаў штомесячных паставак і складае 1 069 600 т (на 16,9 працэнта вышэй за ўзровень чэрвеня 2019 года і на 0,5 працэнта вышэй за папярэдні рэкорд у жніўні 2019 года).

"Больш таго, экспартныя пастаўкі за II квартал бягучага года перасягнулі даныя аналагічнага перыяду 2019-га і аказаліся вышэйшымі за папярэдні максімальны паказчык у I квартале мінулага года", - паведамілі на "Беларуськаліі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход