Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Стд 2019

"Беларуськалій" у 2018 годзе вырабіў рэкордны аб'ём угнаенняў


8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Беларуськалій" у 2018 годзе вырабіў рэкордны аб'ём угнаенняў - больш за 12 млн т, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.

"Упершыню за сваю гісторыю "Беларуськалій" па выніках года вырабіў больш за 12 млн т высакаякасных мінеральных угнаенняў", - адзначыў генеральны дырэктар прадпрыемства Іван Галаваты.

Ён таксама расказаў аб інвестыцыйных і інавацыйных праектах, рэалізацыя якіх адкрые для прадпрыемства новыя перспектывы. Так, сумесна з кітайскай кампаніяй "Мігаа" пачата будаўніцтва завода па вытворчасці нітрату калію. "Гэта будзе вытворчасць не толькі інавацыйнай прадукцыі для нашага прадпрыемства, але і выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі для Беларусі", - растлумачыў Іван Галаваты.

Да завяршальнай стадыі падыходзіць інвестпраект па будаўніцтве Петрыкаўскага ГАКа: 17 снежня 2018 года выяўлены прамысловы гарызонт калійных солей на новым радовішчы. Завяршыць праходку першага і другога ствалоў плануецца ў лютым. "У снежні 2019 года, упэўнены, будуць пачаты работы па наладцы абсталявання фабрыкі "пад нагрузкай". Выходзіць на вытворчыя магутнасці новы камбінат будзе на працягу трох гадоў, з кожным годам нарошчваючы аб'ёмы вытворчасці", - сказаў Іван Галаваты.

Развіццё дзеючых руднікоў будзе звязана з выяўленнем новых калійных гарызонтаў. У цэлым праграма развіцця руднай базы "Беларуськалія" дае магчымасць гаварыць аб тым, што запасы беларускіх калійных солей будуць адпрацоўвацца яшчэ не менш як 120 гадоў.

Асаблівую ўвагу "Беларуськалій" прадоўжыць удзяляць развіццю сацыяльнай сферы - прычым не толькі ў Салігорскім раёне, але і Петрыкаве, дзе ў 2019 годзе здадуць чатыры жылыя дамы і інтэрнат. З улікам ужо пабудаваных дамоў колькасць кватэр для работнікаў Петрыкаўскага ГАКа складзе 434. Такім чынам, 70-80 працэнтаў работнікаў будуць забяспечаны жыллём ужо на першым этапе работы новага камбіната. К верасню 2020 года плануецца ўвесці новы дзіцячы сад. Распрацавана праграма па добраўпарадкаванні Петрыкаўскага раёна, "Беларуськалій" выдзеліў на гэтыя мэты спонсарскую дапамогу.

У 2019 годзе плануецца рэканструкцыя другога спальнага корпуса санаторыя "Бярозка" ў Салігорску, а таксама пачатак будаўніцтва новага дзіцячага сада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі