Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Жнв 2021

"Беларуськалій" да 2030 года павялічыць вытворчыя магутнасці па выпуску ўгнаенняў да 16 млн т


Фота з архiва

27 жніўня, Петрыкаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. "Беларуськалій" да 2030 года павялічыць вытворчыя магутнасці па выпуску ўгнаенняў да 16 млн т. Аб гэтым сёння далажыў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку генеральны дырэктар ААТ "Беларуськалій" Іван Галаваты, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў гендырэктара, да 2025 года вытворчыя магутнасці плануецца павялічыць да 15,1-15,5 млн т, а да 2030-га дасягнуць узроўню 16 млн т.

"За апошнюю пяцігодку з 2016 года аб'ёмы вытворчасці павялічыліся з 10 млн т да 12,8 млн т - гэта ацэнка бягучага года. Экспарт калійных угнаенняў павялічыўся на 10 працэнтаў", - далажыў гендырэктар.

Ён падрабязна расказаў Прэзідэнту аб перспектывах работы Петрыкаўскага ГАК. Вытворчая магутнасць камбіната складае 1,5 млн т у год, аднак можна і больш з улікам зманціраванага высокапрадукцыйнага айчыннага абсталявання, якое добра сябе зарэкамендавала ў Салігорску. "Пры праектнай магутнасці ў памеры паўтара мільёна да двух мільёнаў мы будзем вырабляць", - запэўніў Іван Галаваты.

Акрамя таго, па прычыне існуючых пакладаў у далейшым ёсць магчымасць павялічыць здабычу і да 3 млн т у год. Для гэтага прадугледжана пляцоўка, дзе трэба будзе пабудаваць дадатковы ствол.

Іван Галаваты паведаміў: калі агульны аб'ём інвестыцый у будаўніцтва Петрыкаўскага ГАК планаваўся ў памеры $1,5 млрд, то па факце, з улікам аптымізацыі затрат будаўніцтва будзе каштаваць прыкладна $1,3 млрд.

Што датычыцца фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ "Беларуськалій", то па рэзультатах першага паўгоддзя 2021 года паказчыкі дзейнасці прадпрыемства па вытворчасці калію і яго экспартных продажах выраслі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага  года. Выраблена калійных угнаенняў у натуральным вылічэнне 6 млн 496 тыс. т, або 121,8 працэнта да ўзроўню першага паўгоддзя 2020 года. За 7 месяцаў 2021 года - 7 млн 546 тыс. т, або 116,6 працэнта да паказчыка аналагічнага мінулагодняга перыяду.

Вытворчыя магутнасці ААТ "Беларуськалій" выкарыстоўваліся на 100 працэнтаў і са студзеня 2021 года былі павялічаны з 11 млн 500 тыс. т да 13 млн 150 тыс. т у год у натуральным вылічэнні.

За першае паўгоддзе 2021 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года вытворчасць мінеральных угнаенняў павялічылася на 21,7 працэна, у тым ліку калійных - на 21,8 працэнта, NPK-угнаенняў - на 12,1 працэнта, тукасумесей - на 28,5 працэнта.

Па выніках 7 месяцаў 2021 года экспарт калійных угнаенняў у натуральным выражэнні вырас на 10,4 працэнта, або на 655 тыс. т, і склаў 6 млн 980 тыс. т. Экспартная выручка за той жа перыяд павялічылася на 13,4 працэнта. На ўнутраны рынак адгружана 625 тыс. т, або 165,5 працэнта да паказчыка за 7 месяцаў 2020 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі