22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіруючая кампанія холдынга "Беларуская цэментная кампанія" расшырае супрацоўніцтва з расійскімі партнёрамі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў БЦК.
На пляцоўцы эканамічнага форуму "Мінск і Масква: новы драйвер развіцця", які прайшоў у рамках Дзён Мінска ў Маскве, адбылося ўрачыстае падпісанне пагадненняў з дарожна-будаўнічай кампаніяй "Аўтабан" і ТАА "Гандлёвы дом "МОСТ". Пагадненні прадугледжваюць пашырэнне на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі паставак будаўнічай прадукцыі даччыных прадпрыемстваў холдынга па рэалізацыі сумесных праектаў на суму 870 млн (каля $10,4 млн) і 1 657,2 млн расійскіх рублёў ($19,8 млн) адпаведна.
"Пагадненні адкрываюць новыя перспектывы для пашырэння ўстойлівага супрацоўніцтва ў сферы паставак нашай прадукцыі на расійскі рынак. Яны маюць стратэгічны характар і нацэлены на паглыбленне беларуска-расійскага ўзаемадзеяння", - адзначыў генеральны дырэктар кіруючай кампаніі холдынга "БЦК" Аляксандр Даўгала.
У час візіту ў Маскву адбыліся сустрэчы і перагаворы з дзеючымі і перспектыўнымі расійскімі партнёрамі па пытаннях паставак цэментнай прадукцыі.