Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Стд 2021

Беларуская тэхніка працуе на доследных пляцоўках агранамічнага ўніверсітэта ў Бухарэсце

Беларуская тэхніка працуе на доследных пляцоўках агранамічнага ўніверсітэта ў Бухарэсце
Фота з архiва

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Румыніі Андрэй Грынкевіч 18 студзеня правёў перагаворы з кіраўніцтвам Універсітэта агранамічных навук і ветэрынарыі ў Бухарэсце. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Румыніі.

Дыпламат сустрэўся з рэктарам універсітэта і старшынёй сената ўніверсітэта. Пасол правёў прэзентацыю навуковага, адукацыйнага, прамысловага, сельскагаспадарчага і медыцынскага патэнцыялу Беларусі. Адбылося прадметнае абмеркаванне пытанняў наладжвання і развіцця супрацоўніцтва ўніверсітэта агранамічных навук і ветэрынарыі з беларускімі ўніверсітэтамі па абмене студэнтамі і выкладчыкамі, правядзенні сумесных даследаванняў і навуковых работ, удзеле ў міжнародных канферэнцыях, рэалізацыі сумесных праектаў, у тым ліку фінансуемых у рамках еўрапейскіх праграм. Рэктар ВНУ выказаў зацікаўленасць у выкарыстанні беларускіх методык і матэрыяльна-тэхнічнай базы ў адукацыйным працэсе (вывучэнне сельскагаспадарчай тэхнікі, яе асобных вузлоў і агрэгатаў).

Рэктар румынскага ўніверсітэта паведаміў, што на доследных сельскагаспадарчых участках установы плошчай 2 тыс. га ўжо выкарыстоўваецца беларускі трактар, і выказаў зацікаўленасць у дадатковых закупках сельскагаспадарчай тэхнікі беларускай вытворчасці.

Універсітэт агранамічных навук і ветэрынарнай медыцыны ў Бухарэсце - старэйшая і буйнейшая ўстанова вышэйшай агранамічнай адукацыі ў Румыніі, заснаваная ў 1852 годзе. У яе склад уваходзяць факультэты сельскай гаспадаркі; садоўніцтва; жывёлагадоўлі, інжынерыі і менеджменту; ветэрынарыі; меліярацыі і экалагічнай інжынерыі; біятэхналогій; менеджменту і развіцця сельскіх раёнаў.

Пры садзейнічанні пасольства Беларусі ў Румыніі прапрацоўваецца магчымасць наладжвання супрацоўніцтва гэтай ВНУ з беларускімі партнёрамі. Асобныя беларускія ВНУ пацвердзілі ўжо зацікаўленасць у ім.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі