Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Сак 2021

Беларуская прадукцыя будзе прадстаўлена на выстаўках у Таджыкістане 6-7 красавіка

Беларуская прадукцыя будзе прадстаўлена на выстаўках у Таджыкістане 6-7 красавіка

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Таджыкістане 6-7 красавіка пройдуць спецыялізаваныя выстаўкі, бізнес-форум і галіновыя b2b-сесіі для прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Таджыкістана. Мерапрыемствы прымеркаваны да чарговага пасяджэння міжурадавай Беларуска-Таджыкскай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА на выставачным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" БелГПП.

Выстаўкі беларускіх вытворцаў пад агульным брэндам Made in Belarus прадэманструюць прадукцыю ключавых галін айчыннай прамысловасці: AgroFood - сельская гаспадарка і прадукты харчавання, TechMaсh - машынабудаванне і тэхналогіі, Wood - дрэваапрацоўчая прамысловасць і мэблевая прадукцыя, Health - ахова здароўя і фармацэўтыка, FMCG - спажывецкія тавары.

Цэнтральнай падзеяй дзелавой праграмы ў Таджыкістане стане Беларуска-Таджыкскі бізнес-форум. У яго адкрыцці плануецца ўдзел міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Івана Крупко, міністра сельскай гаспадаркі Таджыкістана Зіезады Сулаймона Різаі, а таксама прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, бізнес-асацыяцый і прадпрыемстваў дзвюх краін.

Удзельнікі форуму разгледзяць перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, магчымасці пашырэння кантактаў дзелавых колаў, адбудуцца прэзентацыі перспектыўных праектаў.

Акрамя таго, запланаваны галіновыя b2b-сесіі па пытаннях АПК, прамысловасці, дрэваапрацоўкі, фінансаў, удзельнікі якіх абмяркуюць супрацоўніцтва ў адпаведнасці са спецыялізацыяй сваіх прадпрыемстваў.

У час работы беларускай дэлегацыі ў Таджыкістане прадугледжваецца правесці трохбаковую дзелавую сустрэчу з удзелам бізнесу Афганістана, Беларусі і Таджыкістана. "У цяперашніх умовах абмежаванні асабістых кантактаў гэта ўнікальная магчымасць устанавіць прамыя сувязі не толькі з прадстаўнікамі таджыкскіх кампаній, але і з бізнесам Афганістана", - падкрэслілі ў "Белінтэрэкспа". Таджыкістан і Афганістан уваходзяць у першую пяцёрку дзяржаў па росце беларускага экспарту ў 2020 годзе.

Бізнес-форум праводзіцца Беларускай гандлёва-прамысловай палатай, арганізуе выстаўкі і b2b-сесіі "Белінтэрэкспа".

Месцам правядзення мерапрыемстваў стане сучасная пляцоўка па выпуску беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі ў Гісары. У дэманстрацыйным павільёне завода размесцяцца не толькі выставачныя стэнды экспазіцый Made in Belarus, але і ўся інфраструктура для камфортнай і эфектыўнай работы: прэзентацыйныя пляцоўкі, пакоі перагавораў, лаўнж-зоны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі