Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Ліс 2020

Беларуская прадукцыя будзе прадстаўлена на Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту

Беларуская прадукцыя будзе прадстаўлена на Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія кампаніі прадставяць сваю прадукцыю на Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту ў анлайн-фармаце, паведамілі БЕЛТА ва УП "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Нацыянальная экспазіцыя Беларусі на Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту адкрыецца 5 лістапада. Упершыню гэта мерапрыемства пройдзе ў анлайн-фармаце. Свой удзел у форуме пацвердзілі ўжо буйнейшыя прадпрыемствы краіны. "На кожным віртуальным стэндзе можна будзе ўбачыць узоры прадукцыі, відэаролікі аб вытворцах і дзелавыя прапановы, а кітайскія наведвальнікі змогуць бясплатна паразмаўляць з прадстаўнікамі кампаній, не пакідаючы свайго офіса", - адзначылі ў кампаніі.

Аб сваім удзеле ў анлайн-экспазіцыі, у прыватнасці, заявілі адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Нафтан", "Мазырскі НПЗ", "Белшына", "Гродна Азот", "Полацк-Шкловалакно", "СветлагорскХімвалакно".

На калектыўным стэндзе, арганізаваным Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Беларусі, будуць прадэманстраваны навуковыя распрацоўкі і сучасныя тэхналогіі падведамных арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук, Міністэрства адукацыі і Мінпрама. У экспазіцыі таксама прымуць удзел вытворцы прадуктаў харчавання, прадпрыемствы лёгкай прамысловасці, Нацыянальнае агенцтва па турызме.

Цырымонія адкрыцця анлайн-экспазіцыі адбудзецца 5 лістапада ў 10.00 з удзелам кіраўніцтва Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, арганізацый-удзельніц, прадстаўнікоў кітайскага боку.

Акрамя таго, у рамках мерапрыемства 10 лістапада пройдзе беларуска-кітайскі бізнес-форум, на якім удзельнікі абмяркуюць развіццё гандлёва-эканамічных адносін, перспектывы супрацоўніцтва, інвестыцыйны патэнцыял дзвюх краін, а таксама магчымасці пашырэння беларускай прадукцыі на кітайскім рынку.

У "Белінтэрэкспа" растлумачылі, што для наведвання нацыянальнай экспазіцыі неабходна зарэгістравацца на платформе TeMEx2020.com. Наведванне з'яўляецца бясплатным. Анлайн-экспазіцыя будзе працаваць да сярэдзіны студзеня 2021 года.

Арганізатарам анлайн-экспазіцыі і форуму з'яўляецца Беларуская гандлёва-прамысловая палата, аператарам - выставачнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" БелГПП.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі