Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Май 2013

Беларуская кампанія "Арцынгер і партнёры" і сербскі клуб "Прадпрымальнік" падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

18 мая, Бялград /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Беларуская кампанія "Арцынгер і партнёры" і сербскі дзелавы клуб "Прадпрымальнік" падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. Аб гэтым паведаміў журналістам кіруючы партнёр ТАА "Арцынгер і партнёры" Сяргей Машонскі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве з сербскім клубам "Прадпрымальнік", які з'яўляецца даволі аўтарытэтнай структурай у гэтай краіне. Мы плануем аказваць ім метадалагічную і юрыдычную падтрымку і дапамогу, больш дэталёва расказваць аб умовах інвесціравання і работы ў Беларусі", - адзначыў кіруючы партнёр беларускай кампаніі.

Ён падкрэсліў, што дакумент стане метадалагічнай асновай для таго, каб аблегчыць выхад сербскіх бізнесменаў на рынак Беларусі і дасць магчымасць больш эфектыўна рэалізоўваць праекты, намечаныя ў ходзе візіту намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Пятра Пракаповіча ў Сербію. "Гэта дакумент аб узаемнай дапамозе ў падтрымцы і развіцці інвестыцыйнай актыўнасці, як беларускіх прадпрымальнікаў у Сербіі, так і сербскіх у Беларусі", - растлумачыў Сяргей Машонскі.

Паводле яго слоў, сербскія бізнесмены даволі актыўна цікавяцца інвесціраваннем сродкаў у розныя сферы эканомікі Беларусі, іх цікавіць супрацоўніцтва ў сферы будаўніцтва, сельскай гаспадаркі і перапрацоўкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі