У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Ліп 2018

Беларуская біятэхналагічная карпарацыя пачала будаўніцтва высокатэхналагічнай АПК-вытворчасці

27 ліпеня, Пухавіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Будаўніцтва па праекце "Арганізацыя высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла на 2016-2032 гады" Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі (БНБК) пачалося ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння адбылася цырымонія закладкі першага каменя. Памятную капсулу з пасланнем будучым пакаленням заклалі намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы і старшыня праўлення карпарацыі CITIC Group Чан Чжэньмін.

"Праз тры гады на гэтым месцы будзе экспартна арыентаванае і імпартазамяшчальнае прадпрыемства, якое дасць магчымасць задаволіць патрэбнасць жывёлагадоўлі ў незаменных амінакіслотах і забяспечыць экспартны патэнцыял", - сказаў Міхаіл Русы.

Гэты праект ініцыіраваны ЗАТ "Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя" з мэтай арганізацыі глыбокай перапрацоўкі збожжа па сучасных метадах біятэхналогіі з атрыманнем незаменных амінакіслот (лізін, трыптафан, трэанін) для вытворчасці і выхаду на мясцовы і экспартны рынкі высокапрадукцыйных, высокатэхналагічных, збалансаваных кармоў і кармавых дабавак.

Агульныя інвестыцыйныя затраты на праект складаюць $733 млн. У тым ліку Эксімбанк Кітая выдзеліў крэдыт на суму 4 млрд 290 млн кітайскіх юаняў. Акрамя таго, праект будзе фінансавацца за кошт камерцыйнага крэдыту на $50 млн (абаротныя сродкі), а таксама сродкаў акцыянераў на $35 млн.

У лік аб'ектаў будаўніцтва ўваходзяць прадпрыемствы па вытворчасці незаменных амінакіслот. Яны разлічаны на перапрацоўку 250 тыс. т зерня пшаніцы/трыцікале ў год з атрыманнем 64,7 тыс. т лізіну, 5,9 тыс. т L-трэаніну, 1,3 тыс. т L-трыптафану, 23 тыс. т глютэну, 99 тыс. т лізіназмяшчальных кармоў, 15 тыс. т сульфату амонію крышталічнага і 10 тыс. т сульфату амонію вадкага. Комплекс ачысткі і захоўвання збожжа разлічаны на 450 тыс. т. Плануецца вырабляць камбікармоў больш за 500 тыс. т у год. Таксама будзе пабудавана аўтапрадпрыемства, прызначанае для арганізацыі перавозак і правядзення комплексу работ па тэхнічным абслугоўванні і бягучым рамонце аўтатранспарту аграпрамысловага комплексу.

Прадугледжваецца будаўніцтва цеплаэлектрастанцыі з адначасовай выпрацоўкай электраэнергіі 25 МВт і цяпла для падачы 250 т/гадз пары пры ціску 10 бар. Электрычная і цеплавая энергія будуць накіраваны ў тэхналагічны працэс вытворчасці лізіну, трыптафану і трэаніну, камбікорму. Палівам для цеплаэлектрастанцыі будзе прыродны газ. Таксама для электразабеспячэння аграпрамысловага комплексу прадугледжваецца будаўніцтва двухтрансфарматарнай падстанцыі 110/10 кВ.

Прадукцыя будзе выкарыстоўвацца як для ўласнай вытворчасці, так і пастаўляцца на рынкі Расіі, Украіны, краін ЕС, Кітая.

Экспартна арыентаваны і імпартазамяшчальны высокатэхналагічны інвестыцыйны праект рэалізуецца ў адпаведнасці з указам ад 8 жнiўня 2016 года нумар 300 на ўчастку плошчай 160,05 га ў раёне в.Уборкі Дукорскага сельсавета Пухавіцкага раёна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску