Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Врс 2021

Беларуская асацыяцыя легпрама будзе супрацоўнічаць з "Саюзлегпрамам"

Беларуская асацыяцыя легпрама будзе супрацоўнічаць з
Фота bellegprom.by

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская асацыяцыя прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці і Расійскі саюз прадпрымальнікаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці ("Саюзлегпрам") падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў час міжнароднай выстаўкі тканін і тэкстыльных матэрыялаў "Інтэртканіна-2021. Восень", якая праходзіць гэтымі днямі ў Маскве, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт канцэрна "Беллегпрам".

У цырымоніі адкрыцця выстаўкі разам з прадстаўнікамі шэрага дзяржорганаў Расіі прыняла ўдзел кіраўнік "Беллегпрама" Таццяна Лугіна. "Нам удалося сустрэцца з шырокім колам партнёраў, абмеркаваць перспектывы ўзаемадзеяння, новы ракурс адносін у постпандэмійным свеце. З задавальненнем запрасілі калег стаць удзельнікамі нашай юбілейнай 45-й міжнароднай выстаўкі BelTexIndustry-2021, якая пройдзе ў Мінску 6-8 кастрычніка", - сказала кіраўнік канцэрна.

Таксама ў час мерапрыемства быў падпісаны важны дакумент - мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Беларускай асацыяцыяй прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці і Расійскім саюзам прадпрымальнікаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці. Кіраўнікі аб'яднанняў выказалі надзею на паспяховае супрацоўніцтва і развіццё адносін дзвюх краін у сферы лёгкай прамысловасці, замацаванае пагадненнем.

Юбілейны сезон выстаўкі "Інтэртканіна-2021. Восень" праводзіцца ў рамках форуму "Развіццё тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці Расіі: вопыт рэгіёнаў". Для наведвальнікаў працуюць спецыяльныя салоны - TEXTILE&HOME і Factory Outsource Week.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі