Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Снж 2017

Беларускага хлеба за 10 месяцаў экспартавана на $15 млн

21 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Беларускага хлеба, выпечанага на падведамных Мінсельгасхарчу прадпрыемствах, за 10 месяцаў экспартавана на $15 млн. Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, паведаміў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц у час наведвання ААТ "Гомельхлебпрам".

"За 10 месяцаў бягучага года прададзена каля 12 тыс. т хлебабулачных вырабаў на суму $15 млн. Геаграфія экспарту ўключае 15 краін, сярод якіх Расія, краіны былога Саюза, Ізраіль", - сказаў міністр. Ён дадаў, што асартымент прадукцыі, што пастаўляецца замежнаму спажыўцу, пастаянна расце.

Пастаўкі хлебабулачных вырабаў у краіны далёкага замежжа магчымы дзякуючы тэхналогіі глыбокага шокавага замарожвання. Яна шырока прымяняецца ў ААТ "Гомельхлебпрам". "Цалкам выпечаны прадукт або які патрабуе дапякання ў спецыяльных кантэйнерах адгружаецца спажыўцу, а ўжо на месцы даводзіцца да кандыцыі і прадаецца. Асноўныя замежныя пакупнікі гомельскага хлеба - Расія і Ізраіль", - расказала генеральны дырэктар прадпрыемства Наталля Верамеева.

Яна таксама праінфармавала, што прадпрыемства ў бягучым годзе выпусціла прадукцыі больш як на Br76 млн. Пры гэтым выручка ад яе рэалізацыі склала больш за Br83 млн. Сярэдняя заработная плата за лістапад склала Br874. "Пасля мадэрнізацыі прадпрыемства выйшла на ўстойлівыя паказчыкі работы. Аб'ём прыбытку пакрывае выдаткі і дае магчымасць укладаць сродкі ў развіццё вытворчасці. У ліку прыярытэтных задач на будучы год - утрымаць на дастойным узроўні заработную плату", - адзначыла генеральны дырэктар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі