Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Снж 2024

Беларускае прадпрыемства ў Амане падпісала кантракт на амаль $10 млн на пастаўку сухіх малочных прадуктаў

Беларускае прадпрыемства ў Амане падпісала кантракт на амаль $10 млн на пастаўку сухіх малочных прадуктаў
Фота з архiва

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На палях Міжнароднай гандлёвай выстаўкі для сельскай гаспадаркі, харчавання і рыбалоўства Oman Agrofood 2024, якая праходзіць у сталіцы султаната Маскаце, Лідскі малочна-кансервавы камбінат падпісаў пагадненне на пастаўку ў 2025 годзе сухіх малочных прадуктаў у Аман і дзяржавы, якія суседнічаюць з ім, на арыенціровачную суму $10 млн, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Як адзначылі ў прэс-службе ведамства, на сённяшні дзень у экспартным партфелі Лідскага малочна-кансервавага камбіната і яго філіялаў гэты рынак займае істотную долю, а праведзеная сустрэча адыграе вялікую ролю ў пашырэнні экспартных паставак на рынкі Амана і краін рэгіёна.

Вядучыя прадпрыемствы айчыннай малочнай галіны прымаюць удзел у VI Міжнароднай гандлёвай выстаўцы Oman Agrofood 2024, якая праходзіць з 2 па 4 снежня пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі, рыбалоўства і водных рэсурсаў султаната Аман.

Штогадовае мерапрыемства збірае вытворцаў і перапрацоўшчыкаў прадукцыі аграпрамысловага комплексу, экспарцёраў і імпарцёраў, дзяржаўныя структуры і грамадскія арганізацыі. У 2023 годзе ў выстаўцы прынялі ўдзел 100 экспанентаў з 15 краін, экспазіцыю наведалі 6760 прадстаўнікоў 29 дзяржаў.

Асноўныя тэматычныя напрамкі выстаўкі: жывёлагадоўля, раслінаводства, рыбалоўства, сельскагаспадарчыя тэхналогіі, харчаванне, упакоўка.

"Выстаўка ўяўляе сабой выдатную магчымасць для беларускіх кампаній прэзентаваць экспартны патэнцыял сваёй прадукцыі, пазнаёміцца з найноўшымі дасягненнямі і тэхнічнымі рашэннямі ў галіне сельскай гаспадаркі, рыбалоўства і харчовай прамысловасці, - лічаць у Нацыянальным цэнтры маркетынгу. - Oman AgroFood 2024 - гэта яшчэ і эфектыўная пляцоўка для ўстанаўлення дзелавых кантактаў, вызначэння перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва, абмену вопытам і заключэння знешнегандлёвых здзелак".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі