Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Крс 2018

Беларуска-малдаўскія тралейбусы плануюць пастаўляць у Еўрасаюз

19 красавіка, Кішынёў /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларуска-малдаўскія тралейбусы плануюць пастаўляць у Еўрасаюз. Аб гэтым прэм'ер-міністр Малдовы Павел Філіп заявіў сёння журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Павел Філіп адзначыў, што ў Кішынёве паспяхова функцыянуе сумеснае прадпрыемства па зборцы беларускіх тралейбусаў. У Малдове хочуць не толькі забяспечыць патрэбнасці сваіх гарадоў у гэтым транспарце, але і пастаўляць іх у еўрапейскія краіны.

"Гэты прадукт, выраблены ў Малдове, але з беларускімі каранямі, мы можам экспартаваць без мытных збораў на рынак Еўрапейскага саюза", - сказаў Павел Філіп.

Малдова таксама прадоўжыць закупляць беларускія аўтобусы, у перспектыве плануецца адкрыць іх вытворчасць тут.

Прэзідэнт Беларусі лічыць неабходным развіваць у Малдове ўжо існуючыя вытворчасці і адкрываць новыя. Напрыклад, у краіне ўжо збіраюць беларускія трактары. Лінейку гэтай прадукцыі можна пашырыць за кошт запуску вытворчасці невялікай тэхнікі, якая выкарыстоўваецца ў невялікіх або прыватных гаспадарках.

Беларускія прадпрыемствы гатовы пачаць і дарожнае будаўніцтва ў Малдове. Яны ўжо ўдзельнічаюць у адпаведных тэндарах. Кіраўнік дзяржавы запэўніў малдаўскі бок, што ў дарог, пабудаваных беларускімі спецыялістамі, высокая якасць і тэрмін эксплуатацыі некалькі дзясяткаў гадоў.

Малдове акажуць падтрымку ў адкрыцці новых перапрацоўчых вытворчасцей у Беларусі, каб у далейшым прадукцыя пастаўлялася на рынкі трэціх краін. "Прыязджайце, мы вам акажам адпаведную падтрымку. Прычым можаце не перажываць наконт нейкага жульніцтва, што вас хто-небудзь падмане. Гэтага ў Беларусі няма і быць не можа. Мы трымаем гэта на строгім кантролі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі