Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Чэр 2015

Беларуска-літоўскі бізнес-форум адбудзецца ў горадзе Марыямпале 8-10 чэрвеня

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты арганізуе дзелавы візіт у горад Марыямпале (Літва) з 8 па 10 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Мэта візіту - пашырэнне рынкаў збыту беларускай прадукцыі, пошук новых дзелавых партнёраў, наладжванне розных форм узаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Праграмай знаходжання прадугледжаны ўдзел у XI Беларуска-літоўскім эканамічным форуме і кантактна-кааперацыйнай біржы, правядзенне дзелавых перагавораў паміж прадстаўнікамі беларускіх і літоўскіх прадпрыемстваў для ўстанаўлення прамых кантактаў у адпаведнасці з інтарэсамі беларускіх удзельнікаў, дзелавое наведванне прадпрыемстваў.

Таксама Мінскае аддзяленне БелГПП арганізуе дзелавы візіт у горад Гданьск (Польшча) з 23 па 26 чэрвеня. Праграма прадугледжвае прэзентацыю беларускіх прадпрыемстваў, наведванне польскіх прадпрыемстваў і гарадскога порта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі