Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Жнв 2019

Беларуска-кітайскі форум трансгранічнага электроннага гандлю 10 верасня пройдзе ў Цындаа

Беларуска-кітайскі форум трансгранічнага электроннага гандлю 10 верасня пройдзе ў Цындаа

22 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларуска-кітайскі форум трансгранічнага электроннага гандлю 10 верасня пройдзе ў горадзе Цындаа, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў КНР.

Тэма яго правядзення ў ліку іншых разглядалася на сустрэчы 22 жніўня Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Кітаі Кірыла Рудага з намеснікам генеральнага дырэктара Кітайскай асацыяцыі гандлю паслугамі (China Association of Trade in Services, CATIS) Цьян Гуафенам. Бакі абмеркавалі напрамкі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і нарошчвання экспарту беларускіх паслуг у Кітай у галіне турызму, аховы здароўя, культуры, аўтамабільных перавозак і іншых перспектыўных напрамкаў.

Асацыяцыя пацвердзіла свой удзел у Беларуска-кітайскім форуме трансгранічнага электроннага гандлю. Была таксама выказана зацікаўленасць у запрашэнні партнёраў і членаў асацыяцыі для практычнага абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва з беларускім бізнесам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі