У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Ліс 2018

Беларуска-кітайскі дзелавы форум паспяхова прайшоў на выстаўцы імпарту ў Шанхаі

Беларуска-кітайскі дзелавы форум паспяхова прайшоў на выстаўцы імпарту ў Шанхаі
Фота Генеральнага консульства Беларусі ў Шанхаі

8 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Нарошчванне экспарту тавараў і паслуг на рынак КНР стала ключавой тэмай Беларуска-кітайскага дзелавога форуму, праведзенага 7 лістапада ў Шанхаі на палях Першай кітайскай міжнароднай выстаўкі імпартных тавараў і паслуг. Аб этым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі.

Да форуму беларускія экспаненты падышлі з добрымі рэзультатамі: за некалькі дзён работы выстаўкі падпісана ўжо больш за 15 кантрактаў, мемарандумаў, пагадненняў на некалькі дзясяткаў мільёнаў долараў. На цырымоніі адкрыцця форуму выступілі кіраўнік беларускай дэлегацыі, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды, кіраўнік дэпартамента Еўразіі Міністэрства камерцыі КНР Лю Сюэсун.

Кіраўнікі міністэрстваў, канцэрнаў, Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і каля 80 беларускіх прадпрыемстваў-экспанентаў разам з кітайскімі партнёрамі абмеркавалі шляхі і метады пашырэння і дыверсіфікацыі беларускіх тавараў і паслуг на кітайскі рынак.

На цырымоніі адкрыцця форуму падпісаны пагадненне аб устанаўленні супрацоўніцтва паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Камітэтам садзейнічання міжнароднаму гандлю горада Шанхай, мемарандум аб супрацоўніцтве паміж канцэрнам "Белдзяржхарчпрам" і гандлёва-інвестыцыйнай карпарацыяй Jiangsu SOHO Holdings Group Co., Ltd. ("Цзянсу СОХО"), іншыя дакументы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску